TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #153 112
Сёння дзень нараджэння ў вядомага расійскага анархіста Дзмітрыя "Лешага" Пятрова, які загінуў пад Бахмутам у красавіку 2023 г. Яму б споўнілася 36 год.

Не буду пісаць, што гэта была за асоба, аб Лешым можна прачытаць на адмысловым камемарацыйным сайце. Скажу толькі, што постаць была вельмі яскравая. Шчыра кажучы, у мяне ёсць аб ім невялічкія ўспаміны, але пакуль што я не магу іх публічна агучыць. Патрэбны час і спрыяльныя абставіны.

Раней я вельмі балюча перажываў страту сяброў ды таварышаў. Зараз усё памянялася. З кожнай смерцю, з кожным самагубствам, з кожным прысудам, з кожным ад'ездам за акіян, з кожнай палітычнай сваркай, з кожным канфліктам, пасля якога сыходзіць з рэек чарговы вагон адцвіўшага сяброўства, становішся іншым. Мацнейшым, старэйшым, магчыма нават і больш чэрствым. Становіцца менш эмоцый, ты проста звыкаешся да згубы дарагіх табе людзей. Раней ці пазней усе мы там будзем.

Ці гэта толькі абаронная рэакцыя, каб не паказваць слабасць, бо ўнутры ты па-ранейшаму адчуваеш боль ды смутак?
Ці гэта сапраўдная загартоўка характару? Я не ведаю, але, падаецца, што ў маім фізічна здаровым, але эмацыйна выматаным сэрцы, застаецца ўсё менш месца на слёзы па людзях, якія адыходзяць назаўсёды.
Памяти анархиста Дмитрия Петрова Памяти анархиста Дмитрия Петрова - Памяти анархиста Дмитрия Петрова ​​Послание нашего товарища Дмитрия Петрова Меня зовут Дмитрий Петров, и, если вы читаете эти строки, значит, вероятнее всего, я погиб в борьбе с путинским
  • 😢 4
  • 👍 2
  • ❤ 1
  • 🤝 1
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →