TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #144 98
Жанчыны мой праклён. Усё маё свядомае жыццё яны не датрымлівалі слова, крывадушілі, здраджвалі. Не ўсе, канешне, а толькі тыя, з якімі ў мяне былі нейкія адносіны. Амаль усе яны. Быў адзін вынятак, калі я пакрыўдзіў (але не здрадзіў) адну дзяўчыну, дагэтуль адчуваю сорам свайго захавання. Але праз шмат гадоў карма вярнулася да мяне бумерангам і я заплаціў доўг крыўды з надбаўкай. Усе іншыя мае дзяўчыны татальная аблуда. Я даўно перастаў верыць у чыстыя адносіны. У тыя, якія жывуць і ўзмацняюцца шчырасцю. Тыя, якія раз і назаўсёды. Тыя, у якіх няма месца хлусні. Можа такія і існуюць не толькі ў кнігах і кіно, але я перакананы, што гэта выключэнні, які пацверджваюць агульныя правілы. Падлеткам і маладзёнам я верыў ва ўсе гэтыя казкі.

Гаворка не аб тым, што трэба любіць ўсё жыццё адну і тую асобу, прысягнуўшы абсалютную вернасць. Рознае бывае. Як той казаў, пачуцці прыходзяць і адыходзяць, а есці хочацца заўсёды. Аднак для мяне самым галоўным было, каб не падманваць, не хлусіць, не здраджваць. Крывадушнасці ў жыцці хапае і без цябе. Яна паўсюль. Яе больш, чым снегу ў польскіх зімах.

Мая схема адносін простая - разлюбіў ці разлюбіла, закахаліся ў іншай асобе, прайшла хімія, то кажы аб гэтым. Набярыся смеласці і распавядзі ўсё як ёсць. Ці гэта так складана? Лягчэй здраджваць, а гледзячы ў вочы гуляць у вобразы ды прытварацца. Неразумныя баязлівыя істоты.

Калі ў старэйшых класах пачалі завязваецца першыя адносіны, я кідаўся ў вір рамантыкі. Гарэў пачуццямі цалкам. Думаў, што кожная мая закаханасць - каханне назаўсёды. Але пазней здаралася тое, што ты проста надакучыў. Незаўважна як, без развітання і папярэджванняў цябе адфутбольваюць. Адна, другая, трэцяя. Ну што за людзі?

Але тое - прысмакі юнацтва. Кагосьці яны гартуюць, кагосьці робяць такім жа крывадушнікамі, кагосьці вучаць разбірацца ў людзях. Аднак сам факт пастаяннай хлусні непрыемны. І заўсёды балючы. Расколаты сусвет на дарозе сталення.

З перспектывы часу ўсе гэтыя юнацкія перажыванні падаюцца дзіцячым садком у параўнанні з дарослымі праблемамі і рэчаіснасцю нашага ёбнутага свету. І ўсё ж такі, гэты боль, як далёкі сябар, які непрыдуманы, і наведвае цябе калі-некалі.

Задоўга да таго, як мяне па-сапраўднаму пераехала камбайнам вераломства, я развітваўся з юнацтвам гэтым вершыкам. Падавалася, што я ўжо дарослы, прынамсі так сябе адчуваў мой лірычны герой. Але ішоў травень 2001 года і ўсё толькі пачыналася.
  • ❤ 4
  • 🔥 2
  • 👍 1
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →