TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #142 104
Пасля гэтага мае думкі пераключылася з рэжыму дапамогі паўстанню на рэжым падтрымкі затрыманых таварышаў. Я ўвесь час, штодзённа, думаў, як дапамагчы. Аднойчы ўвечары, калі прасаваў вопратку для сваёй, тады паўгадовай, дачкі прыйшло Азаронак азарэнне...

У мясцовых таварышаў_к была ініцыятыва (Fuergo), што яны давалі грошы, выручаныя ад продажу запатыстскай кавы, на розныя лібертарныя праекты. І я прыдумаў, што звярнуся да іх, каб яны фінансава падтрымалі пераклад "Фарбаў". І яны падтрымалі. І яшчэ АЧК Варшава, і калектыў Spina.

Цяжка было давесці праект да фіналу, але ў канцы канцоў атрымался. Намаганнямі аўтара гэтых слоў і ягонай блізкай асобы, выдавецтвам Bractwo Trójka, кнігу выдалі. Ніхто не зарабіў на гэтым. Грошы з продажу ідуць на АЧК Беларусь. З 300 асобнікаў дагэтуль 200 прадалося разышлося па бібліятэках. Я датрымаў слова, дадзенае калісьці і завяршыў гештальт.

Зараз Міколу шыюць чарговую справу, дадаткова да сумнавядомага 411 артыкула, аб якім ён пісаў у "Фарбах". Незалежна ад таго, што я думаю аб поглядах Міколы і іншых палітзняволенных, яму, як і іншым таварыш(к)ам, неабходна салідарнасць. Салідарнасць панад падзеламі - тое, што адрознівае нас ад іншых грамадска-палітыных плыняў. Салідарнасць дапамагае за кратамі, разбурае муры, будуе новыя формы адносін.

Салідарнасць - наша зброя.
  • 👍 9
  • ❤ 2
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →