TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #141 127
Сёння вядомаму беларускаму анархісту Міколу Дзядку спаўняецца 37 гадоў. Чарговы раз за кратамі. Ці апошні?

З Міколам я быў знаёмы завочна, пазней у Коўне ўрэшце мы сустрэліся асабіста. Я не ведаю яго так добра, як ведаюць удзельнікі і ўдзельніцы беларускага анархічнага руху, але некалькі словаў дадам і ад сябе.

Мікола не толькі актывіст, але і пладавіты публіцыст, і літаратар. Супрацоўнічаў з газетай "Новы час", выдаў некалькі кніг, у планах было напісанне гісторыі сучаснага анархізму ў Беларусі. Самай важнай з прац з'яўляецца "Фарбы паралельнага свету". За гэтыя турэмныя дзённікі ён атрымаў прэмію Францішка Аляхновіча за лепшую кнігу, напісаную ў турме. Я чытаў яе яшчэ перад выданнем і скажу шчыра, што мне спадабалася. Я заўсёды паўтараю, што гэта знакаміты дадатак да кнігі Ігара Аліневіча "Еду ў Магадан". Ёсць там, канешне, некаторыя фрагменты, якія трошкі адбягаюць ад галоўнай сюжэтнай лініі. Але тое дробязі і сутнасці не мяняюць. Я запрапанваў перакласці кнігу. Гэты чарнавік я прачытаў на адным подыху ў цягніку з Познані, адкуль я вяртаўся з нейкага мерапрыемства, бадай, на Розбраце. (Для тых, хто не ведае - старэйшы сквот у Польшчы, які дзейнічае дагэтуль). Хто тады мог падумаць, што амаль праз дзесяць год я ізноў буду ехаць на Розбрат, каб прэзэнтаваць кнігу Міколы...

Мікола вёў свой блог і влог, распавядаў аб пенітэнцыярнай сістэме РБ, моцна крытыкаваў "органы", агучваў іншыя сацыяльныя праблемы ў краіне. На хвалі паўстання яго тг-канал дасягнуў каля 15 тыс. падпісчы:каў. Для маленькай Беларусі гэта паказальна.

Я ўжо пісаў, што намагаўся як мага больш дапамагчы паўстанню здалёк. Мусарамі тады кіраваў Караеў. І мне ў галаву прыйшла думка, каб ударыць па гэтаму карніку, згуляўшы на нацыянальных нотах. Ён асецін, а для гэтага народу справа гонару мае вялікае значэнне. Ідэя была ў тым, каб расказаць асецінскім грамадам свету аб свавольстве сілавікоў у жніўні 2020 г., збіццях і масавым гвалце супраць жанчын, падлеткаў і гд. Разлік быў на тое, каб дыяспары, старэйшыны асудзілі ды пасаромелі такія дзеянні беларускага міністра з асецінскімі каранямі. Можа наіўная ідэя, але я даслаў прапанову Міколу (з кантактамі розных дыяспар) і яму яна спадабалася. Падаецца, што нічога не атрымалася, але спроба была цікавая.

Я не быў у блізкіх адносінах з Дзядком і не хачу яго ідэалізаваць. Ён велькі складаная асоба, даволі канфліктная, ганаровая ды ўпартая. Бясспрэчна, гэты анархіст мае стрыжань, і ягоны гонар дапамагае яму ў вязніцы. Думаю, што ён вытрымае ўсе выпрабаванні. Аднак і я з ім пасварыўся амаль што на роўным месцы.

У яго здарыўся канфлікт з іншым вядомым беларускім анархістам, які павёў сябе не вельмі прыгожа, а нават брыдка. Я не хацеў уваходзіць у ніякія канфлікты, якія мяне не датычаць. Для Міколы ж было абавязковым, каб падтрымалі менавіта ягоны бок. Нашыя сцежкі разышліся. Пераклад не адбыўся.

Калі ў лістападзе 2020 г. я даведаўся, што Міколу затрымалі і жорстка катавалі, у мяне здарылася панічная атака. Хаця я даволі сентыментальны хлопец, але ж загартаваны жыццём і паніка нешта чужое для мяне. У той вечар мяне ахапіў сапраўдны страх, дрыжэлі рукі, мітусіліся думкі. Першы званочак быў пасля затрымання анарха-партызан, але тады быў смутак і горыч, панічнай атакі не было. (Дарэчы, Мікола, незалежна ад канфлікту з Ігарам, быў адным з першых, хто публічна падтрымаў таварышаў). Я не ведаў, дзе ён знаходзіўся падчас пратэстаў і быў перакананы, што ў бяспечным месцы. Але Мікола дапусціў памылкі ў канспірацыі і паплаціўся за гэта. І гэта паламала маю надзею на перамогу. У той вечар я зразумеў і адчуў, што гэта канец паўстання. Мае нутро, мая свядомасць прадказвала, што ўсё. Затрыманне Міколы для мяне было чырвонай лініяй, па-за якой ужо не было рэвалюцыі. Пачыналася рэакцыя...
Telegram MIKOLA Николай Дедок, политический аналитик, общественный деятель. Обо мне: 🔹 https://bit.ly/48pmvrY - на российском языке. 🔹https://bit.ly/4pwVZ63 - на беларуском языке
  • 👍 5
  • 🙏 1
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →