TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #137 101
Усе, хто не можа не пісаць, для каго вершы гэта больш чым толькі набор літар і рыфмаў, заўсёды будуць імкнуцца да пабудовы тэкстаў на ўсіх мовах, якімі валодаюць. У маім выпадку гэта тры славянскія мовы: беларуская, польская і расейская. Пісаць па-ангельску вершы мне ўсё ж такі складана, трэба чуць тонкасці мовы, быць ачытаным аўтар(к)амі, пажадана з дзяцінства непасрэдна мець пастаянны і глыбокі кантакт з ангельскамоўнай літаратурай. Такіх прывілеяў я не меў.

Так атрымалася, што расейскай я валодаю лепей за іншыя, таму пераважна ёй і карыстаюся ў сваіх рыфмаванках. Публіцыстыка ці навуковыя тэксты зусім іншая справа. Там лягчэй пісаць.

І вось па-польску я таксама не пішу вершы, хаця добра знаёмы з кантэкстам культуры, літаратуры і пражыў у гэтай краіне больш паловы жыцця. Не цягне. Не хочацца. Хапае таго, што артыкулы ды кнігі з-пад майго пяра выходзяць па-польску. І калі мяне пытаюць, як правільна мяне падпісаць ці прадставіць на канферэнцыях ці ў часопісах , я заўсёды кажу так як ёсць: польска-беларускі гісторык.

Kажуць, што менавіта мова і літаратура з'яўляецца паказальнікам нейкіх там кодаў: культурнай прыналежнасці, нацыянальнай ідэнтычнасці, прывязанасці да традыцый...

Калі б мне давялося развітвацца з гэтым светам і з самымі блізкімі людзьмі, то рабіў бы я гэта па-беларуску. Гэта свядомы і, галоўнае, натуральны выбар, які нічога агульнага не мае з пырскамі пены з вуснаў нацыяналістаў і тым больш не робіць з мяне патрыёта. Гэта ўнутраная прага, якая, дарэчы, не перашкаджае мне і надалей пісаць па-расейску. Іншы скажа, што гэткім чынам ты з'яўляешся часткай "рускай культуры". Ну тады я буду як рак, які таксама частка арганізму, але частка небяспечная, чужая. Таму я іншародны элемент, якая гэтую культуры з'ядае знутры. Наперакор стэрэатыпам і догмам.

Мне абыякава на нацыянальныя гонары, я - паўкроўка, чалавек памежжа, народжаны ў СССР, увабраўшы і савецкай культуры і постсвецкай настальгіі, усмактаўшы і каталіцкай рэлігіі на польскай мове, і беларусшчыны ў дзедавай вёсцы на Шчучыншчыне. Уцягнуты ва украінскую культуру праз сяброўку майго жыцця. Я прышчэплены ад шавінізмаў ды расізмаў, я - вадапаздзел культур і моў. І я не збіраюся паміраць за мову ці традыцыі, але буду падтрымліваць разнастайнасць, шматаблічча культур, іх роўнасць і (калі яны не чалавеканенавісніцкія) права на існаванне. І сваё права на тое, каб пісаць і размаўляць так, як я сам хачу. Нават калі Крэмль будзе разбураны, а мова Масквы будзе забаронена, я буду пісаць па-расейску. Не таму, што я прыхільнік Аляксандра Сяргеевіча, а таму што не мова павінна вызначаць вартасць людзей, а іх учынкі.

Культура не ў паперах, а ў дзеяннях. Культура свабоды асоб і суіснавання грамадстваў; культура стасункаў з прыродай і жывёламі; культура агульначалавечых цэннасцей: годнасці, узаемадапамогі, абароны прыгнечаных; культура салідарнасці паміж суседзямі, народамі, расамі. Аб гэтай культуры вам не раскажуць ні ў дзяржорганах, ні ў ААН. Яе няма ні выбарчых бюлетэнях, на яе забыліся ў праграмах палітычных партый. Яна на вуліцах вашых гарадоў, у сямейных адносінах, у лістах палітвязняў, франтавых акопах ды ў выхаванні дзяцей. Культура гэта падмурак будучыні. І калі ён будзе спархнелы ўжо сёння, заўтра прачнемся ў свеце антыўтопій.

Мова звычайны інструмент, якім трэба правільна карыстацца. Яна як нож, якім прыемна кроіць хлеб, але не варта пераразаць горла. Мовы ўзнікаюць і паміраюць, а вартасці пазачасовыя.

Сеў пісаць пост зусім аб іншым, але думкі завялі сюды. Думаю, што да тэмы мовы, патрыятызму, традыцый буду яшчэ вяртацца. А пакуль нязграбны вершык па-польску.
  • ❤ 5
  • 👍 5
  • 👏 2
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →