Я выхоўваўся на добрых кнігах і вартасных фільмах, адкуль чэрпаў шляхетныя ідэі пра свабоду, годнасць, адказнасць, праўду, сяброўства, каханне...
У падлеткавым узросце я шчыра верыў, што сяброўства - самае моцнае пачуццё ў свеце, а каханне - самае прыгожае. Я думаў, што ў мяне будзе як у маляўнічых казках і рамантычных гісторыях аб людзях, якія адкрытыя, шчырыя і чыстыя паміж сабой. Якія кажуць заўсёды праўду, толькі праўду і нічога акрамя праўды. Мне падавалася, што вакол мяне можа існаваць хлусня і крывадушнасць, але у маім прыватным сусвеце для падпаманаў і расчараванняў месца не будзе.
Але ж жыццё гэта не свята шчырасці як дзіцячы дзень нараджэння. І не матчыны рукі, цяпло якіх прамянее дабрынёй і бездакорнай любоўю. Жыццё гэта бясконцы карнавал актораў, клаўнада прытворшчыкаў ды маскарад сумленняў. Людзі апранаюцца ў вобразы, жангліруююць дамоўленасцямі, гоняцца за карысцю.
Калі я быў хлопцам і падлеткам, я верыў, што мяне не спаткае боль ад здрадаў і маны. Але жыццё напоўнена скажэнням. Каб не захраснусць і не прапасці ў віры ілюзій шчырых людзей, я навучыўся адрубаць сухія галінкі нядобрасумленных адносін. Адсякаць у сабе і вакол сябе слабасць, падшпіленую карыслівасцю.
Зараз ўжо няма часу на кнігі ды фільмы, якія б навучылі чамусьці новаму. Цяпер ужо толькі праверка боем. Хутка, упэўнена і наперад. Галоўнае, каб падчас жыццёвага кругавароту не прапусціць і не пакрыўдзіць добрых людзей, якія, на шчасце, ўсё яшчэ сустракаюцца на тваім шляху.
Post #135
104
- 👍 6
- 🔥 3
- ❤ 1
- 🥰 1