TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #128 117
Калі ў жніўні 2020 г. у Беларусі пачаўся варушняк, я апынуўся ў пэўнай пратэстнай ізаляцыі. Здалёк асабліва нічга не зробіш, усё залежала ад людзей на месцах. Аднак пасіўным назіралькам я, як і тысячы іншых неабыякавых людзей па-за краінай, заставацца не мог. І мы далучаліся да пратэстаў рознымі ініцыятывамі. Аб адной сімвалічнай хачу расказаць.

У сацыяльнай актыўнасці я заўсёды шанаваў праявы гумару і сатыры. І вось мне прыдумалася, што трэба зрабіць нейкія арыгінальныя і файныя цішоткі. Напіс павінен быць вясёлым, але з палітычным кантэкстам. Аб словах я трошачкі маю ўяўленне, таму адразу з'явілася ідэя: "Коля, твой бацька - фашыст". Я вырашыў узяць назву цудоўнай песні "Deviation", але не проста скапіраваць, а звярнуцца да канкрэтнага ўдзельніка падзей, а не да ябацек. Кажуць, сын за бацьку не адпавядае. Але ж у нашай сітуацыі ўся сям'я будзе адпавядаць. Ідэаілізаваць малодшага не трэба, бо ён дагэтуль не зразумеў простых ісцін. Вось я і вырашаў яму нагадаць і адначасова спалучыць прыемнае з карысным.

Зрабіўшы 30 цішотак розных размераў (мая ідэя і каардынацыя, знаёмы рабіў напіс у вектарах, друкавалі познаньскія анархісты), я заняўся дыстрыбуцыяй. Паступова атрымалася прадаць усё. Грошы адмыслова былі прызначаны на АЧК Беларусь.

Пазней у мне нават атрымалася правязці штук 5 у Беларусь. Цікава было б, калі б знайшлі на мяжы. Акурат тады быў вялікі шмон, не дазвалялі ўвогуле нічога правозіць.

Некаторым цішоткі вельмі зайшлі. Іх прасілі ў мяне на нейкі тэатральны паказ у Варшаве. Мне было вельмі прыемна, калі блогер Daroha вёў перадачу ў гэтай футболцы і рассякаў на ровары па Варшаве. Я радаваўся, калі 15 студзеня 2021 г. на эфір Белсату прыйшоў вядомы гарадзенскі нефармал, Аляксандр "Панк" Куваннікаў, шматдзетны бацька, які  быў адзіным, хто падчас пратэстаў сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. На жаль, у мінулым годзе ён заўчасна адышоў з гэтага свету.

Калі я рабіў цішоткі ў другой палове жніўня 2020 г., мяне раздзіралі цьмяныя сумневы: ці не позна? Ужо ж амаль перамаглі. Дыктатура дажывае апошнія дні. Нехта нават мне казаў, што футболткі праз месяц ужо будуць неактуальныя. Ох, як бы гэтага хацелася! Але, падумаў я, хай застануцца як артэфакт. На памяць. На жаль, яны не страцілі актуальнасці і сёння.

Шмат забаўных гісторый было з цішоткамі. Заношаную да дзірак я і дагэтуль нашу сваю і рэгулярна лаўлю на сабе позіркі людзей. Часам кажуць, што класная вопратка. Часам: Жыве Беларусь! Нядаўна знаёмы пытаўся дзе яшчэ можна набыць яе. Той, хто ў тэме - ўсё разумее. Зацікаўленыя пытаюцца.

Аднойчы на Корфу мы сядзелі ў кавярні і да нас уважліва прыглядалася і абмяркоўвала нейкая пара. Пазней жанчына падышла і запытала, ці магу я сфоткацца з яе мужам! Яму было сорамна самому падысці. Муж, як аказалася, нейкі прафесар з надвагай, тыповы інтэлігент з Масквы, нейкі час працаваў у Менску і ведаў кантэкст. Вось так неспадзявана ў Грэцыі цішотка прамовіла ўласным імем.

А яшчэ я зрабіў паўтысячы такіх жа сцікераў, якіх таксама засталося досыць багата. Іх чакаюць беларускія сцены...
YouTube deVIAtion - Твой бацька фашыст І не кажы пра яго дабрыню І не кажы мне пра тое, што ён любіць cвабоду. Я бачыў вочы яго Іх цяжка любіць. А твая любоў, гэта жах! Так жахліва патрапіць у лік незаўгодных. Ты ведаеш, ён можа прагнаць, Ён можа забіць. Твой бацька фашыст! Не глядзі…
  • 👍 4
  • 🔥 4
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →