Сёння ўзгадваем MinskRun.
Роўна 8 год таму, 16 траўня 2015 года прайшоў першы мінскі паркран, які аб'яднаў вакол сябе за час свайго існавання сотні аматараў бегу. Штотыднёвыя прабежкі праходзілі ў лесапарку на Каліноўскага, 111. Усяго у межах MinskRun прайшло 252 забега, апошні з іх - 7 сакавіка 2020 года. Пандэмія каронавіруса перарвала гэты яскравы праект, і ён так і не змог аднавіцца дагэтуль (хоць некаторыя адэпты праекту працягваюць збірацца на супольныя прабежкі ў той жа час і ў тым жа месцы).
Ініцыятарамі правядзення MinskRun былі заснавальнік школы бегу I-RUN Аляксандр Базулька і трэнер Дзмітрый Дабравольскі, але як і належыць паркранам шмат што рабілася праз самаарганізацыю: дзясяткі чалавек паспелі паваланцёрыць на гэтым праекце.
Некалькі лічбаў пра MinskRun:
Самы масавы забег сабраў 246 удзельнікаў (28 траўня 2016)
Рэкорды трасы належаць Яўгену Палоннікаву - 15:42 (22 кастрычніка 2016) і Кацярыне Шабан (Карнеенка) - 19:15 (22 жніўня 2015).
Найбольшую колькасць перамог на мінскім паркране атрымалі Тарас Цялькоўскі (44 перамогі) і Святлана Мартысевіч (29 перамог).
Паркраны - гэта штотыднёвыя прабежкі на 5 км з фіксацыяй часу. Яны бясплатныя для ўдзельнікаў, а іх арганізацыяй займаюцца самі бегуны. Рух паркранаў бярэ свой пачатак з лонданскіх паркавых забегаў 2004 года. У Беларусь гэты рух прыйшоў разам са з'яўленнем MinskRun вясной 2015 года. На сёння паркраны праходзяць у Брэсце і Гомелі.
Post #130
882

- 💔 12
- 🔥 4
- ❤ 3
- 👏 3