У адзін з восеньскіх дзён 2004 года на ўскрайку Лондана 13 бегуноў сабраліся на сяброўскую прабежку... Гэтак быў запачаткаваны рух паркранаў, які захапіў многія гарады і краіны.
Паркраны - гэта штотыднёвыя прабежкі на 5 км з фіксацыяй часу. Яны бясплатныя для ўдзельнікаў, а іх арганізацыяй займаюцца самі бегуны.
У Беларусь гэты рух прыйшоў разам са з'яўленнем MinskRunу вясной 2015 года. Мінскі паркран быў яскравай бегавой падзеяй, але не ўзнавіўся пасля пандэміі (хоць некаторыя ягоныя адэпты дагэтуль збіраюцца па суботах у заяўлены час).
Зрэшты, на гэтым беларускі паркран-рух не спыніўся, і доказам таму сённяшні імяніннік: сёння спаўняецца 4 гады гомельскаму Паркаваму забегу. Ён няспынна праводзіцца камандай бегавога клубу "Сож" з 30 сакавіка 2019 года! І апроч таго, ужо 1 красавіка адбудзецца яго юбілейны 200-ы забег, які пройдзе ў фармаце эстафеты 4х1,5 км. Зарэгістравацца на забег можна па спасылцы ў шапцы профіля інстаграм-старонкі клубу "Сож". А ў каго не атрымаецца - далучыцца да гомельскага парк-рану можна будзе ў любую з суботаў!
#далучайся
Post #88
410

- 👍 9
- 👏 1