27 верасня 2026 года - запомнім гэту дату🏃🏻
Мінімум 313 беларусаў прабеглі ў гэты дзень афіцыйны марафон. Не думаю, што калі-небудзь да гэтага было больш.
Дзе бегалі беларусы? Магілёўскі марафон сабраў 105 фінішораў-беларусаў, Маскоўскі - 102, Варшаўскі - 73, Берлінскі - 31, Алматы марафон - 2.
З рэальна хуткіх вынікаў на замежных стартах - 2:33:17 ад Яна Дзядовіча і 2:36:50 ад Віталя Саскаўца ў Берліне, 2:44:36 ад Кірыла Каралёва і 3:08:13 ад Юліі Каладкевіч у Варшаве. Пра Магілёўскі марафон напішу асобна.
📸Instagram
Post #977
617

- 🔥 60
- ❤ 5
- 👌 1