Журналіста з чэрвеня трымаюць у калёніі № 15 пад Магілёвам, а да таго 3 гады ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, вядомай жорсткім рэжымам.
«У нас зь ім стратэгія „не гадаваць душу пустымі спадзевамі“. Ведаем, што за Дзяніса просяць з розных бакоў.
Але бярэдзіць сабе душу тым, калі ж Дзяніс нарэшце выйдзе на волю, а ці патрапіць ён у ліст на чарговы этап вызваленьня пасьля чарговага прыезду Джона Коўла ў Менск ці яшчэ чаго, мы дакладна не жадаем. Проста чакаем на гэты момант і стараемся ня думаць пра „а раптам“»
