TGViewer
Радыё Свабода — Беларусь Радыё Свабода — Беларусь @radiosvaboda · 13.3K subscribers
Post #89677 702
Пяць грамадзянаў М'янмы асудзілі на 21 год зьняволеньня за ўдзел у гандлі людзьмі ў справе аб забойстве беларускі → https://smarturl.click/1BpgR5

Яшчэ пяць чалавек дагэтуль у вышуку.

Паводле выданьня  Your Link MM, у верасьні 2025 году Вера Краўцова прыехала ў Тайлянд, каб працаваць мадэльлю. Яна ўжо мела досьвед у мадэльных здымках, у тым ліку ў Кітаі. Таксама яна брала ўдзел у шоў «Голас». Аднак яе падманам вывезьлі ў М’янму для працы ў махлярскім цэнтры.

Як пісалі тады расейскія СМІ, за яе вызваленьне ў бацькоў патрабавалі 500 тысяч даляраў. Але ўжо ў першы тыдзень кастрычніка 2025 году кіраўнікі махлярскай групоўкі паведамілі бацькам, нібыта іхную дачку забілі, а цела спалілі. Таксама зьявіліся паведамленьні, што пасьля забойства ў яе нібыта вынялі ўнутраныя органы для незаконнага продажу.
  • ❤ 6
  • 👏 3
  • 😢 2
More from @radiosvaboda
  1. Oct 9, 2026Асноўнае за 9 кастрычніка • Лукашэнка пагражае суседзям. Ціханоўскі супраць Ціханоўскай. К…
  2. Oct 9, 2026На Гомельшчыне ўдвая вырасла дзіцячая сьмяротнасьць. Сярод асноўных прычынаў — самагубствы…
  3. Oct 9, 2026«Раней бачыў сьвятло і цень, цяпер ужо і гэтага няма». 71-гадовы палітвязень Вацлаў Арэшка…
  4. Oct 9, 2026Лукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі? Выніковы «ПіК…
  5. Oct 9, 2026У Вільні пачаўся суд за падрыхтоўку палітычных забойстваў. Сярод падсудных — беларус → htt…
  6. Oct 9, 2026Шляхоцкую сядзібу на Валожыншчыне набыў мянчук. Ён можа зьмяніць яе вонкавы выгляд або цал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →