На Гомельшчыне ўдвая вырасла дзіцячая сьмяротнасьць. Сярод асноўных прычынаў — самагубствы https://smarturl.click/ekVGA5
За дзевяць месяцаў у вобласьці зафіксавалі 22 факты гібелі дзяцей з вонкавых прычынаў. Пракурорскія праверкі паказалі, што «асноўнымі прычынамі самагубстваў падлеткаў сталі адсутнасьць наладжаных адносін дзяцей зь бацькамі і бескантрольнасьць з боку бацькоў».
У Менску з пачатку году ў выніку суіцыдаў загінулі 5 падлеткаў, тады як летась было 4 такія выпадкі за ўвесь год.
ℹ️ У Беларусі днём і ноччу працуе тэлефон экстранай псыхалягічнай дапамогі — 133.
Post #89675
1.05K

- 😢 14
- 🤯 4
- ❤ 2