Дасьледнікі Максім Знак і Юры Касянкоў з Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) прэзэнтавалі даклад «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020–2026)», у якім адсачылі зьмены ў карнай сыстэме краіны, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
«Цывільныя ўстановы ўсё шырэй уцягваюцца ў рэпрэсіі. Працадаўцы, банкі, апэратары сувязі, школа і дзіцячыя сады, сацыяльная служба — кожны робіць свой унёсак», — мяркуюць аўтары дакладу.
