🇺🇸 «Злучаныя Штаты высока цэняць вашу прыхільнасьць справе кантролю за сваімі нацыянальнымі межамі і вашу гатоўнасьць узаемадзейнічаць у гэтым пытаньні зь беларускімі ўладамі», напісаў Марк Рубіё міністарцы замежных справаў Латвіі Байбе Бражэ.
🇱🇻 «Мы цесна супрацоўнічаем з адміністрацыяй ЗША ў барацьбе зь нелегальнай міграцыяй і іншымі пагрозамі на нашых межах. Гэта ўмацоўвае увесь NATO. Дзякуй дзяржсакратару Марка Рубіа і спэцыяльнаму пасланьніку ў Беларусі Джону Коўлу за падтрымку», —
пракамэнтавала
ліст
Байба Бражэ
.
Разам з тым, афіцыйныя асобы Латвіі не заяўлялі пра гатоўнасьць да кантактаў зь беларускімі ўладамі.
Публікацыя ліста Рубіё адбылася на фоне эскаляцыі на мяжы.
