Рэзка абвастраецца сытуацыя на мяжы Беларусі з Латвіяй. Міграцыйны ціск зь беларускага боку набыў новыя формы і цяпер суправаджаецца дзеяньнямі ўзброеных людзей.
«Зьяўленьне ўзброеных людзей, пагрозы латвійскім вайскоўцам і пранікненьне людзей у масках на тэрыторыю Латвіі павялічваюць рызыку ўзброенага сутыкненьня», — піша Валер Карбалевіч.
