Былы сьледчы зрабіў першы допіс у сеціве пасьля вызваленьня.
«Толькі зараз я зразумеў, што тут, на волі, у тым ліку на эміграцыі, людзям зь сем’ямі, працамі, страхамі і дзецьмі было ў нечым нашмат цяжэй, чым людзям у турме. У турме ёсьць толькі чорнае, шэрае і белае — толькі тры колеры, і амаль няма чаго больш губляць. І, мусіць, мне проста пашчасьціла, што ў мяне няма няма жонкі, дзяцей. Пашанцавала, што ад мяне ніхто не залежыць».
