Эканамістка Вольга Лойка называе рашэньне прадказальным. Яна не выключае, што наступнымі могуць стаць беларускія чыноўнікі, адказныя за рэпрэсіі.
«Цяпер вось нават нашыя афіцыйныя асобы кажуць, што лік экстрэмісцкіх злачынстваў зьніжаецца, ну проста таму што яны ўжо ўсіх пасадзілі, усе ўжо адседзелі, і фактычна выходзіць, што ціск на грамадзянскую супольнасьць скончыўся проста таму, што закончылася грамадзянская супольнасьць.
Я нават не зьдзіўлюся, калі з такімі справамі і чыноўнікі пойдуць у суд»
