Ужо трэці год запар, Беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзяйсняюць навучальна-творчы праект ў партнёрстве з прафесійным ліцэем Самэлье ў Ансі.
Для групы студэнтаў курсу "Тэатральныя прафесіі опцыя тэхнік адзення" былі праведзены заняткі па традыцыйным Беларускім строі, якія ўключалі тэарэтычную частку па гісторыі і асаблівасцях Беларускіх строяў розных рэгіёнаў нашай краіны і практычную частку па вышыўцы, пляценню гарлячак ды пляценню паясоў.
"Мы былі вельмі радыя распавесці пра нашую неймаверна багатую і прыгожую культуру 🥰🥰🥰" , – кажа кіраўніца асацыяцыі Беларусаў рэгіёнаў Савой.
Праз некалькі тыдняў ПуФ апублікуе гатовыя праекты ліцэістаў. Сачыце за навінамі !
Post #2005
132






- ❤ 11
- 👏 2