TGViewer
Channel Public Channel
Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️

Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️

@pulfrance

Навіны ад Беларусаў Францыі
Чат Беларусаў Францыі : https://t.me/+441Zl7bhhKQ0NjU0

⚠️ Гэты канал прызнаны экстрымісцкім рэжымам лукашэнкі, будзьце асцярожныя.
Subscribers
254
Photos
1.2K
Videos
151
Links
482
Recent Posts 6 shown
Post #2011 49

Forwarded from bellitinfo

📖 У французскім часопісе надрукавалі вершы і прозу беларускіх аўтарак.

У французскім часопісе Revue CAFÉ #8 апублікавалі вершы Юлі Цімафеевай у перакладзе Яны Гульцяевай, а таксама прозу Вольгі Касцюк у перакладзе Julie Bonin. Вершы ў выданні надрукаваныя таксама і ў беларускім арыгінале.

Revue CAFÉ быў заснаваны ў 2019 годзе пры Inalco (Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый). Праект быў ініцыяваны перакладчыкамі і выступае супраць мэйнстрыму выдавецкага рынку, засяродзіўшыся выключна на мовах, якія называюцца «мінарызаванымі». Тэксты, перакладзеныя з англійскай, нямецкай, іспанскай і італьянскай у ім прынцыпова не публікуюць.


Купіць часопіс можна тут ⬅️
  • 🔥 7
  • 👍 2
  • 🐳 1
Post #2005 132
Ужо трэці год запар, Беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзяйсняюць навучальна-творчы праект ў партнёрстве з прафесійным ліцэем Самэлье ў Ансі.

Для групы студэнтаў курсу "Тэатральныя прафесіі опцыя тэхнік адзення" былі праведзены заняткі па традыцыйным Беларускім строі, якія ўключалі тэарэтычную частку па гісторыі і асаблівасцях Беларускіх строяў розных рэгіёнаў нашай краіны і практычную частку па вышыўцы, пляценню гарлячак ды пляценню паясоў.

"Мы былі вельмі радыя распавесці пра нашую неймаверна багатую і прыгожую культуру 🥰🥰🥰" , – кажа кіраўніца асацыяцыі Беларусаў рэгіёнаў Савой.

Праз некалькі тыдняў ПуФ апублікуе гатовыя праекты ліцэістаў. Сачыце за навінамі !
  • ❤ 11
  • 👏 2
Post #1990 246
Беларусы Ліёна, Парыжа, Ансі, Грэнобля, Манпэлье і Ванс адсвяткавалі Дзень Сцяга!

У Ліёне адбылося свята "La fête des Bannières du Monde". Асацыяцыя беларусаў Ліёну Bel’art Lyon 9-ты год прадстаўляе Беларусь. Сёлета 35 краінаў і 40 асацыяцый прэзентавалі сваю культуру, гісторыю, кухню, традыцыйныя танцы і спевы.

Беларусы арганізавалі інфармацыйны стэнд, частавалі роднымі прысмакамі, а падчас маршу затанчылі беларускія народныя танцы — Базар, Грачанікі, Ночка, Полька-бабачка, Верабей, Маразуля, Вітаны. Таксама са сцэны прагучала "Цячэ вада ў ярок".

Свята сцягоў — магчымасць годна пахваліцца культурным дабыткам Бацькаўшчыны, навучыцца танчыць і спяваць па-беларуску і пазнаёміцца з цудоўнымі беларускамі і беларусамі.

Далучайцеся праз год!
Сачыце за навінамі.
Жыве Беларусь!

Больш фотак і відэа ў інсце
  • ❤ 11
  • 🔥 7
  • 👍 1
Post #1989 147

Forwarded from bellitinfo

📖 У "Мяне няма" выходзіць першая перакладная кніга.

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад першай перакладной кнігі ў сваім даробку — “Нашы зіхоткія целы” Алёны Глухавай.

Арыгінал кнігі быў напісаны беларускай Алёнай Глухавай па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў буйным выдавецтве Gallimard. На беларускую мову кнігу пераклала Алена Пятровіч.

Падрабязней 👈
  • 🔥 6
  • 👍 1
Post #1988 172
З‘явілася старонка беларусаў, што збіраюцца на беларускамоўныя літургіі ў Парыжы.

Заходзьце пачытаць пра іх! Далучайцеся да сустрэчаў ❤️

https://belchurch.cloud/be/calendar/
belchurch.cloud Каляндар — Беларускае набажэнства Музычныя матэрыялы для праваслаўных набажэнстваў на беларускай мове
  • ❤ 7
  • 🙏 1
Post #1987 354
Міжнароднае свята сцяга ў Ліёне! 🤍❤️🤍 Беларусы будуць там. Далучайцеся!
  • ❤ 9
  • ❤‍🔥 3
Older posts →

About this channel

How can I read @pulfrance without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️ have?
Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️ (@pulfrance) has 254 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Пул Францыі 🇫🇷⚪️🔴⚪️ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →