Беларусы Ліёна, Парыжа, Ансі, Грэнобля, Манпэлье і Ванс адсвяткавалі Дзень Сцяга!
У Ліёне адбылося свята "La fête des Bannières du Monde". Асацыяцыя беларусаў Ліёну Bel’art Lyon 9-ты год прадстаўляе Беларусь. Сёлета 35 краінаў і 40 асацыяцый прэзентавалі сваю культуру, гісторыю, кухню, традыцыйныя танцы і спевы.
Беларусы арганізавалі інфармацыйны стэнд, частавалі роднымі прысмакамі, а падчас маршу затанчылі беларускія народныя танцы — Базар, Грачанікі, Ночка, Полька-бабачка, Верабей, Маразуля, Вітаны. Таксама са сцэны прагучала "Цячэ вада ў ярок".
Свята сцягоў — магчымасць годна пахваліцца культурным дабыткам Бацькаўшчыны, навучыцца танчыць і спяваць па-беларуску і пазнаёміцца з цудоўнымі беларускамі і беларусамі.
Далучайцеся праз год!
Сачыце за навінамі.
Жыве Беларусь!
Больш фотак і відэа ў інсце
Post #1990
247









- ❤ 11
- 🔥 7
- 👍 1