TGViewer
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве @polskastudent · 2.07K subscribers
Post #7432 116
Новая сустрэча клуба Frame на тэму «Дзеянне і Рытуал» — на гэтым тыдні!

Усе мы націскалі кнопку на пераходзе, нават ведаючы, што яна не спрацуе, — але навошта? У 2004 годзе New York Times высветліла: больш за 2500 з 3250 кнопак на нью-ёркскіх пераходах даўно адключаныя. Адміністрацыя ведала пра гэта і не здымала іх. Людзі націскалі, чакалі і, як кажуць журналісты, радзей беглі на чырвонае. Падман гэта ці клопат? А калі і тое, і другое?

Мы разбяромся, чым дзеянне адрозніваецца ад рытуалу ў палітыцы і ў нашым асабістым жыцці. Рытуал — гэта не лаянкавае слова: на ім трымаюцца сем'і, супольнасці і мы самі ў цяжкія гады. Праблема — калі яго выдаюць за дзеянне або чакаюць ад яго хуткіх вынікаў. Без імёнаў і без прысудаў! Пачнём з сябе.

Мы хочам сабраць у адным месцы як мага больш розных Людзей і іх меркаванняў і беражліва правесці гэтую дыскусію. Паслухаць адно аднаго і, магчыма, нават пачуць! Прыходзьце — нешта забераце з сабой 🙂

💡 Фармат сустрэчы: інтэрактыўны
📅 16 кастрычніка (пятніца), а 19:00 (лепш прыйсці крыху раней)
Працягласць: 2 гадзіны
📍 Dożynkowa 6a, Беларускі моладзевы хаб
💸 Уваход вольны, трэба зарэгістравацца, данаты вітаюцца!
Далучайцеся да групы клуба Frame у Варшаве


🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць

📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
  • 🔥 5
  • 👍 2
  • ❤ 1
More from @polskastudent
  1. Oct 12, 2026Лекцыi-размовы па этыцы ❓Што такое "добра" і што такое "дрэнна"❓ Як адрозніць правільнае а…
  2. Oct 12, 2026👋Вітаначкі даражэнькія! Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запр…
  3. Oct 11, 2026⚡️Дарагія сябры і сяброўкі! Нагадваем, што 11 кастрычніка апошні дзень запісу на другі сез…
  4. Oct 8, 2026🔥 Лепш пазней, чым ніколі! Афіша на рэшту тыдня ў Хабе (і яна пачынаецца ўжо СЁННЯ!) Трох…
  5. Oct 2, 2026⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎 Фестываль правоў чалавека — 20 гадоў «Humanity in…
  6. Oct 1, 2026🔠🔠🔠🔠🔠🔠🔠❓ 🗽Што азначае свабода? Галасы моладзі Адкрыццё выставы На выставе прадстаў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →