TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 496 subscribers
Post #2256 205
📣Заўтра (20 кастрычніка) а 19.00 адбудзецца "Творчая кухня" з шорт-лістарамі прэміі Гедройця 2021 Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай.

🙎‍♂️Сяргей Абламейка – доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст. Яго кніга “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” атрымала прэмію Францішка Багушэвіча за найлепшую гістарычную прозу. У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў.

🙍‍♀️Таня Скарынкіна – пісьменніца са Смаргоні. Лаўрэатка паэтычнай прэміі Андрэя Белага. У кнізе “Райцэнтр”, якая трапіла ў шорт, аўтарка спрабуе ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, намагаецца вырваць нерасказаныя смаргонскія (і не толькі) гісторыі з цемры забыцця.

👀Глядзець эфір заўтра а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і @euroradio.
More from @penbelarus
  1. Oct 15, 2026Сябры журы прэміі Анемпадыстава расказваюць пра кніжныя вокладкі гэтага сезона 📚 Як журы…
  2. Oct 14, 2026Чарговыя фіналісты прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокл…
  3. Oct 14, 2026🎙 Што адбываецца з беларускай літаратурай сёння і чым адметны юбілейны сезон прэміі Гедро…
  4. Oct 13, 2026Культурныя правы – неад’емная частка правоў чалавека ✅ 13 кастрычніка старшыня Беларускага…
  5. Oct 13, 2026Зарэгіструйцеся на цырымонію ўручэння прэміі Анемпадыстава! Менш чым праз два тыдні сустрэ…
  6. Oct 12, 2026Знаёмімся з чарговымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава! Алена Нядзельская – вок…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →