📣Заўтра (12 кастрычніка) а 18.00 адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі “Над попелам паразы – перамога!..” - найбольш поўнага на сёння выдання Цыпрыяна Каміля Норвіда па-беларуску. Нядаўна споўнілася 200 гадоў геніяльнаму паэту, апошняму вялікаму рамантыку і прадвесніку мадэрнізму ў польскай літаратуры.
💬Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра творчасць аўтара, які большую палову жыцця правёў у эміграцыі, памёр забытым на чужыне, але нанова “нарадзіўся” для чытачоў і зрабіўся культавым ужо ў ХХ стагоддзі; пра мастацкія адкрыцці паэта, што надоўга апярэдзіў свой час і чытаецца сёння як адзін з самых актуальных творцаў; пра складанасці перастварэння норвідаўскай паэтыкі ў перакладзе.
👥У сустрэчы ўдзельнічаюць паэт і шматгадовы перакладчык норвідаўскай лірыкі Алег Мінкін, філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі, а таксама выдавец Зміцер Колас. Мадэруе паэт і адзін з перакладчыкаў кнігі Андрэй Хадановіч.
📍Далучайцеся да сустрэчы па спасылцы.
Post #2230
223
