Калажная майстэрня “Арт-прысутнасць”
Вельмі зручна запэўніць супольнасць, што Беларусь выключна цысгендарная і гетэрасэксуальная, а любая інфармацыя пра ЛГБТК+ гэта прапаганда, калі прыбраць ўсе згадкі пра жыццё, каханне і творчасць беларускіх кўір людзей.
🔆Таму на калажнай майстэрні, прысвечанай Міжнароднаму дню супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі, прапануем вам візуалізаваць свае досведы, успаміны і фантазіі на скрыжаванні кўірнасці і беларускасці, каб даць ім месца ў інфармацыйнай прасторы, штучна напоўненай варожасцю.
🪻Можна ўзяць з сабой невялічкія памятныя артэфакты з Беларусі, якія не шкада творча перапрацаваць (напрыклад, часопісы і газеты, буклеты, квіткі, засушанае лісце і кветкі, цыдулкі і да т.п.). Усе астатнія матэрыялы і інструменты будуць на месцы.
Уваход вольны
📌Патрэбна рэгістрацыя
📌Дата: 16 траўня (субота)
📌Час: 14:00-16:00
📌Месца: Вільнюс, Шніпішкес (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)
Post #125
162
