😻 Мерапрыемствы ад арганізацыі «ІншыЯ» ў красавіку 😻
Красавік прыносіць зменлівы настрой і не заўсёды дарыць сонца, але дае выдатную магчымасць правесці час разам у цёплай і ўтульнай кампаніі.
⭐️ АРТ (і не толькі) СВОП
11.04 (cубота), з 14:00 да 18:00, пачатак квіза а 15:00, пачатак воркшопа а 16:00
Прынось свае творчыя работы, якія ўжо не радуюць і якія ты гато_ва адпусціць у новы дом: карціны, постары, калажы, дэкор!
⭐️ Семінар па запаўненні падатковай дэкларацыі
14.04 (аўторак), 18:30
Распавядзем і падкажам, як запоўніць гадавую налогавую дэкларацыю) Дарэчы, нагадаем, што ты можаш падтрымаць нас 1,2% тваіх падаткаў)
⭐️ Беларускамоўны нэтворкінг
30.04 (чацвер), 18:30
Шукаеш магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе!
____
Уваход вольный
Дакладнае месца мерапрыемстваў мы дашлём пасля рэгістрацыі.
Для ўдзелу неабходна:
рэгістрацыя па спасылцы.
Рэгістрацыя на кожнае мерапрыемства закрываецца за дзень да даты правядзення.
Post #118
355

- ❤ 3
- 🔥 1
- 🥰 1