🌸 Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе
Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 30 красавіка робім вечар для тых, каму проста хочацца пачуць родную мову навокал.
Што вас чакае:
🔆Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
🔆Абмеркаванне таго, што хвалюе (ад кніжак до жыццёвых пытанняў)
🔆Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
🔆Гарбата, кава і пачастункі
💡 Для ўсіх, хто:
- Сумуе па беларускай мове ў штодзённасці
- Хоча адчуць сябе часткай беларускай супольнасці
- Проста любіць размаўляць з цікавымі людзьмі
Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад "ніколі не размаўлялі" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся" 😊
🎫 Уваход вольны
👉 Зарэгіструйцеся зараз, каб не прапусціць!
📆 Дата: 30.04
⏰ Час: 18:30-20:00
📍 Месца: Вільнюс, Шніпішкес (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)
Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці!
Post #120
786

- 🔥 4
- ❤ 1