«АРТ (і не толькі) СВОП»
У красавіку адзначаецца Дзень Зямлі, прысвечаны ахове навакольнага асяроддзя. Мы вырашылі адзначыць яго падзеяй, якая аб’ядноўвае ўстойлівае спажыванне і творчасць 🌱🎨
Прынось свае творчыя работы, якія ўжо не радуюць і якія ты гато_ва адпусціць у новы дом!
Часам такія мастацкія вырабы проста перарастаюць нас — і гэта нармальна. Можна прыносіць і звычайныя для свопаў рэчы: адзенне, аксэсуары, кнігі.
Акрамя свопу будзе:
♻️ міні-воркшоп па апсайклінгу (Мы будзем рабіць шопер са старой футболкі/лонгсліва. Калі ласка, прынясіце з сабой рэчы, якія хочаце перарабіць, а таксама пры жаданні — аксесуары для дэкору шопера. Нажніцы і базавыя матэрыялы мы забяспечым.)
🔆 квіз ад ІншыХ
Уваход вольны 🎟
📍11 красавіка, субота
📍Час: з 14:00 да 18:00, пачатак квіза а 15:00, пачатак воркшопа а 16:00
📍Месца: Вільнюс, раён Шніпішкес (падрабязную інфармацыю дашлем пасля рэгістрацыі)
Спасылка на рэгістрацыю
Запрашайце сяброў і сябровак! Давайце разам натхняцца, мяняцца і даваць рэчам другое жыццё ♻️
Post #117
780

- 🔥 4
- ❤ 2
- 👍 2