TGViewer
Channel Public Channel
Канал народного посольства Беларуси в Черногории

Канал народного посольства Беларуси в Черногории

@npbelmonte

Канал диаспоры призван объединить активистов и волонтёров готовых помогать белорусской диаспоре в Черногории
Subscribers
136
Photos
480
Videos
20
Links
466
Recent Posts 20 shown
Post #1093 464
Дзень салідарнасьці з палітзняволенымі

Мы і ня ведалі, што нам спатрэбіцца такі адмысловы дзень.

21 траўня

Ніхто з нашых добрых і сумленных палітзняволеных не плянаваў губляць свабоду. Кожны вінны толькі ў тым, што жадаў палепшыць жыццё беларусаў у Беларусі. І толькі праз гэта кінуты за краты.

Іх ня чутна і ня бачна цяпер. Але ж мы на свабодзе. Гэта наша справа распавесьці на ўвесь сьвет, аб іх і аб тым, што адбываецца з імі за кратамі. Бо калі моўчкі чакаць, то такая брыдота будзе заўжды. Бо калі даруем, забудзем - ахвяраў стане больш.

Пішыце лісты палітзняволеным, ахвяруйце па магчымасьцям на падтрымку сямей і для дзетак, што зараз без бацькоў праз здзекі ўладаў. Падтрымлівайце адно аднаго.

Беражыце сябе
Жыве Беларусь!
  • 💔 7
  • ❤ 3
Post #1092 576
107 год 🤍❤️🤍

Прага да Волi ёсьць ў кожным.

107 год таму беларусы адчулі сваё. І нягледзячы на тое, што сваё хутка зрабілася небяспечным, яно глыбока пусціла карані ў душы і сэрцы.

Нас цешаць цёплыя ўспаміны пра ўсмешкі мінакоў і пачуццё еднасьці-2020 пад святочнымі бела-чырвона-белымі колерамі, лунаючымі над вуліцамі і ў вокнах дамоў.

Так, нашая памяць утрымлівае і іншыя моманты - горкія і балючыя сябрамі і роднымі, што пакутуюць за кратамі. Мабыць, гэта з таго з намі здарылася, што ня ўцямілі мы з часоў Кастуся Каліноўскага і Эміліі Плятэр: каты не разумеюць мову кветак. Нажаль, часы такія цяпер, што Воля - не падарунак Нябёсаў, мусім яе здабываць.

Але ж мы вольныя абіраць сябе. Калі мы баронім і будуем дабрабыт са сваёй сям’ёй - мы становімся мацнейшымі, а значыць, здольнымі дапамагаць і іншым беларусам. Значыць, гадаваць Беларусь там, дзе мы ёсьць. На тым і трымаемся, даражэнькія. Адолеем.

Са сьвятам!
Жыве Вольная Беларусь!
🤍❤️🤍
  • ❤ 4
Post #1091 239
🎉🎉🎉
Даражэнькія!

Усіх віншуем з Днём Роднай Мовы!

Калі яшчэ ня бачылі новы трэнд “беларусы не говорят… беларусы кажуць:…” - хуценька бяжыце ў пошук сацсетак з гэткім запытаннем! Палепшыце сабе настрой, а можа і што новае дазнаецеся. Гарантуем, атрымаеце асалоду ад караценькіх відосаў накшталт: “беларусы не говорят “депрессия”, беларусы кажуць: “усеагульная млявасьць і абыякавасьць да жыцця”. Альбо: “беларусы не говорят «жи ши пиши с и», беларусы кажуць “як чуецца, так і пішацца”. 😻

Беражыце сябе і сваю мову!

Жыве Беларусь!

🤍❤️🤍
  • ❤ 8
Post #1090 321
⚠️⚠️⚠️
Сябры, зараз уважліва!

Здаецца, сёння адбываецца новая хваля ашуканства - не пераходзьце па лінках, нават калі іх дасылае ваш добры знаёмы.
Напрыклад, як у падарунак для вас прэміум-падпіску ў мэсенджарах.

Памятайце: гэта пагроза і вашай бяспецы, і бяспецы ўсіх вашых кантактаў.

Калі ласка, сьцеражыцеся знянацкавых прапаноў і віртуальных падарункаў!


🤍❤️🤍
  • ❤ 6
  • 👍 3
Post #1089 848
⚡️⚡️⚡️
Увага, сябры!

Ёсьць пільная справа.
Калі вы бачыце чарнагорскія паблікі, чытаеце папяровыя перыядычныя мясцовыя выданні, да вас маем просьбу.
Сустрэўшы інфармацыю пра маючае адбыцца ў Беларусі 26 студзеня, калі ласка, падзяліцеся з намі спасылкай на гэты артыкул, ці дашліце фота, калі гэта олдскульная газэта. У коменты пад гэты пост. Альбо сюды: https://t.me/PEofBelarus

Навошта, спытаеце? Адказваем: хвалюемся, што мясцовым журналістам (і ня толькі ім) крышачку не хапае кантэкста пра Беларусь. А вы ж ведаеце - калі журналістам яго не хапае, то ўраду, які чытае мясцовых журналістаў і пасля прымае рашэнні аб прытулку для беларусаў, тым больш яго не дастае. Ёсьць плян - дадаць ім больш кантэксту пра Беларусь . Сапраўдныя журналісты заўсёды вельмі ўдзячныя за верыфікаваную інфармацыю.

Трымаем сувязь, спадарства.
Дзякуй!

Беражыце сябе

І жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Telegram Народныя амбасады Беларусі Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах. Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot E-Mail: help@belarusabroad.org
  • 👍 6
Post #1088 289
🎉🎉🎉
Шаноўнае спадарства!

Віншуем вас з Новым годам!

Вы былі сапраўднымі волатамі ва ўжо мінулым 2024 годзе!
Для чарнагорскіх беларусаў ён быў поўны нечаканасьцей, мітусьні, дзівосных падзеяў. Ён прымушаў рухацца ўдвая, а то і ў пяць разоў больш, чым звычайна. Але ж хто б і што б не казаў, мы ўсе сталі на год бліжэй да здзяйсьнення мар!

Жадаем вам захоўваць каханне ў сэрцах і надзею ў душах. ❤️

Беражыце сябе і вашых любых!

І няхай жыве Беларусь!

🤍❤️🤍
  • ❤ 11
Post #1087 294
📆 9 лістапада, субота, а 19-й
📍 Reforum Space Budva


Канцерт беларускай музыкі
«Грай».
Уваход вольны.

Арганізатары: беларускія школьнікі, фонд "Прістаніштэ", рэсурсны цэнтар "Рэфорум"

У выкананні дзяцей-навучэнцаў Adriatic College прагучаць знакамітыя беларускія песьні.
Запрашаем прыяднацца да беларускай суполкі.

Арганізатары частуюць гарбатай і кавай - можна несьці з сабой да напояў улюбёныя смаколікі.

Калі пажадаеце падзякваць музыкам грашыма - яны ўсё накіруюць у падтрымку сям’і Паліны Шарэнда-Панасюк, - палітзняволенай, якую трымаюць за кратамі.

Чакаем!
Vidimo se
🤍❤️🤍
  • ❤ 5
  • 👍 1
Post #1086 752
Шаноўныя 🤍❤️🤍

ізноў для нас навіны ад чарнагорскага МУСа, якія нагадваюць трымацца ў тонусе. Калі вы маеце від на жыхарства як кіраўнік фірмы, прыгатуйцеся несьці пакет дакументаў на яго працяг такі, як у першую падачу.
Альбо трэ шукаць новыя шляхі і новыя краіны.

Чарнагорыя імкнецца ў Эўразьвяз і таму будзе і далей уводзіць змены ў сваё міграцыйнае заканадаўства.

Дарэчы, народная амбасада беларусаў у Швецыі сабрала ў адзін дакумент кейсы пра запыт міжнароднай аховы і палітычнага прытулку. Зазірніце па спасылцы, каб ведаць чаму ўлады Эўрапейскіх краінаў адмаўляюць беларусам у гэтым.

І нагадваем вам пра сайт pashpart.org , дзе знаходзіцца інфармація ў якіх краінах і як магчыма атрымаць пашпарт замежніка.

Калі ласка, любыя нашы беларусы Чарнагорыі, майце на ўсялякі выпадак “Плян “В”, каб не марнаваць час, калі настане неабходнасьць зменаў.

Няхай ўсё атрымаецца добра!
Жыве Беларусь!
  • 👍 7
  • ❤ 2
Post #1085 302
🤍❤️🤍
Спадарства,

Запрашаем вас стаць першымі гледачамі новай беларускай стужкі, афіцыйная прэм’ера якой адбудзецца напрыканцы красавіка.

“Чароўныя нажніцы” - камедыя для дарослых, знятая па матывах габрэйскіх казак. Атрымаем пазітыўныя эмоцыі ад цікавых ідэі ды рэалізацыі, ацэнім soundtrack у выкананні беларускіх пост-фальклёрных музыкаў, а таксама сустрэнемся і пагутарым з аўтаркай стужкі.

Калі вы адкладалі сваё культурнае жыццё да лепшых часоў, дазвольце сабе ўявіць, што яны ўжо насталі, і прыходзьце - 16 верасьня, 18:30, кавярня “Богарт”, Подгарыца.

Пабачымся!
YouTube Magic Scissors (teaser) Teaser of the Magic Scissors cinema. YOU CAN TURN ON Belarusian or English SUBTITLES TO LEARN MORE! Magic Scissors is the black and white silent movie from Belarus, based on Jewish tales, filmed in 2017-2024 by folk dancers, amateur and professional filmmakers…
  • 👍 3
  • ❤ 2
Post #1084 395
Сябры,

вы ўжо азнаёміліся з бруднымі метадамі “не-да-законнікаў”, якімі яны імкнуцца заманіць у пасткі беларусаў? Калі не - абавязкова зрабіце гэта, каб вашыя рухі ў інтернет-прасторы былі бяспечныя для вас. Надзвычай карысны расповед. Вось спасылка.


Беражыце сябе
🤍❤️🤍
Зеркало Силовики создают ловушки, чтобы сажать на большие сроки (есть очень коварные). Вот как не попасться Главное — быть внимательным и проверять ссылки, по которым вы переходите.
  • 👍 2
Post #1083 309
🤍❤️🤍
Спадарства!

Тут інфармацыя для тых з вас, хто вымушаны ў бліжэйшы час з’ехаць у другую краіну.

Адным з першых крокаў, які неабходна будзе зрабіць - адкрыць банкаўскі рахунак. Але ёсць шэраг выпадкаў, калі эўрапейскія банкі адмаўляюць беларусам. Каб гэты працес прайшоў лягчэй, наша калега Аляксандра Мамаева дае вам некалькі слушных парадаў па спасылцы.

Хай вам шанцуе!
Навіны Беларусі | euroradio.fm Беларусам у ЕС адмаўляюць у рахунках. Як вырашыць праблему хутка і законна? Кейс прадстаўніцы народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандры Мамаевай.
  • 👍 3
  • ❤ 2
Post #1082 322
Адзначаем

чацьверты год, як у нас расплюшчыліся вочы. Як мы пабачылі адзін аднаго і колькі нас і што ўсе мы глядзім у адным напрамку. Зразумелі, што ня трэба чакаць сумленнага стаўлення ад тых, хто ідзе ў твой бок са зброей, калі ты з кветкамі ў руцэ. Кожны з нас пасталеў з таго дня і зрабіў высновы.

Вы заўважылі, як паскараецца час? Гэта значыць, што нашая салідарнасць мае вялізныя шансы спатрэбіцца нам для вяртання Закона ў Беларусь значна хутчэй, чым разлічваюць каты.

Таму адзначаем. Памятаем. Рыхтуемся.
З Днём Салідарнасці, беларусы!
І яна таксама жыве!

🤍❤️🤍
  • 💔 8
  • 🔥 3
  • 😢 1
Post #1081 881
Сябры,

ўсё большая колькасьць нас вымушана шукаць сабе краіну, ў якой можна атрымаць легальны статус пры пратэрмінаваным пашпарце. Таму што любая нам Чарнагорыя пакуль толькі пачынае рухацца насустрач вымушаным мігрантам, палітычным уцекачам і апартрыдам.

Калі ваш пашпарт вельмі хутка ператворыцца ў сувенір, і, нават, калі ня хутка, - зазірніце сюды. Гэты сайт адмыслова створаны для таго, каб вы маглі абраць сабе найлепшы шлях.

Сумна развітвацца, цяжка з’яджаць ў невядомасьць. Але ж мы на волі і таму маем прастору для манёўраў.
Хай вашыя наступныя краіны стануць для вас падтрымкай і адораць новымі спрыяльнымі магчымасьцямі.

Беражыце сябе.
Там, дзе вы, жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
  • 👍 7
  • ❤ 1
Post #1080 273
🤍❤️🤍
Нават жывучы далёка ад родных мясцінаў, мы застаемся беларусамі. Шануем нашы святы, адзначаем іх, бо адчуваем патрэбу ў захаванні сваёй самаіндэнтычнасці.

Дзень беларускай культуры
ўжо чацьвёрты год яднае тысячы беларусаў па ўсiм сьвеце. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы!
У нас ёсць патрэба казаць не толькі пра свой боль і горыч, але і пра тое, якая яна - наша Беларусь, што жыве ў сэрцах, думках і памкненнях, і якой яна абавязкова стане ў будучыні!

Запрашаем вас адзначыць свята разам!
7 ліпеня, а 15й, Будва, ITBranch.House

Далучайцеся, бярыце ўсіх сяброў!
І няхай жыве! 🤍❤️🤍
  • 👍 4
Post #1079 618
Вітаем!

Як шмат хто ўжо ведае, ўлада Чарнагорыі ў пачатку чэрвеня адмовіла беларусу ў міжнароднай ахове.

Абгрунтаванне адмовы сур’ёзнае і вялікае. Самае цяжкапераадольнае - чалавек наведваў Беларусь, маючы ўжо ВНЖ Чарнагорыі - не рабіце так, калі лічыце, што вам можа спатрэбіцца азіл.

Апроч фармальных патрабаванняў, прапісаных ў Законе, адмова ўтрымлівае заяву, што сучасная Беларусь “дастаткова дэмакратычная краіна, толькі з некаторымі парушэннямі правоў чалавека”.

У сувязі з гэтым спадару Радану Попавічу, які падпісаў адмову, а таксама яго кіраўнікам, дасланы дакумент, утрымліваючы аналітыку і лінкі дакладаў міжнародных арганізацыяў аб сучасным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Упэўненыя, што спадар Попавіч, як ўважлівы прафесіянал, скарыстае ў сваёй працы даследванні прадстаўнікоў ААН, АБСЕ, Freedom House і іншых экспертаў.

Шчырая падзяка ад нас калегам з народных амбасадаў беларусаў @PEofBelarus і асабіста амбасадзе беларусаў Швецыі за падтрымку і дапамогу.

Беражыце сябе!
🤍❤️🤍
  • ❤ 6
  • 👍 1
Post #1078 616
🤍❤️🤍

Сябры!

У Будве 8 чэрвеня а 17й студэнцтва Адрыяцік Каледжу ладзіць беларускамоўны канцэрт. Імпрэза надзвычайная, таму што суполка музыкаў - інтэрнацыянальная, ня толькі беларусы. Прыходзьце разам з дзецьмі атрымаць асалоду і падтрымаць таленавітую моладзь!

Прагучаць найбольш знакавыя беларускія песні: ад "Купалінкі" да "Пагоні", ад "Народнага альбома" да "Крамбамбулі", ад "Песняроў" да Вольскага - добравядомыя і любімыя творы.

Уваход вольны.
Калі вам спадабаецца і вы пажадаеце падзякаваць грашыма - музыкі ўсё пералічаць у падтрымку сям’і палітвязня.

Спяем разам!
🔥🔥🔥
  • ❤ 4
  • 👍 2
Post #1077 306
🤍❤️🤍


Застаўся апошні дзень
, каб прадэманстраваць, што мы - беларусы - існуем асобна ад рэжыма. Што мы - не з лукашэнка. Што мы нічога агульнага не маем з людажорам.

Калі ласка, абярыце блізкую вам праграму і прагаласуйце за яе. Спісы тут. У нас мае з’явіцца яшчэ мацнейшае прадстаўніцтва ў палітычнай прасторы - нашае, асобнае ад чырвона-зялёнага, сваё прадстаўніцтва. Эўрапейскія ўлады маюць даведвацца пра нашыя болі ад нашых абранцаў , а не ад дзяржпрапаганды.

Калі вы ўжо прагаласавалі - добра! Спытайцеся ў сяброў і знаёмых, ці галасавалі яны? Нагадайце ім - сёння апошнь дзень! Чым больш беларусаў замежжа прагаласуе, тым сур’ёзней будуць ставіцца да КР у сьвеце. Гаўляйтары канцлягера робяць усё магчымае, каб галасы з Беларусі замаўчалі, таму разлічваць можна толькі на сябе - тых, хто на волі.

Ад нас залежыць, ці зажыве Беларусь

Зрабіце свой выбар зараз!
  • 👍 4
Post #1076 257
Сябры!

Амаль ніхто з нас ня марыў займацца палітыкай. І палітыка занялася намі. Мы ўжо атрымалі зламаныя планы, сем’і, жыцці.

Сёння ў нас ёсць шанец на рэванш. Калі ласка, пераходзьце па спасылцы і зрабіце свой выбар.
Пачніце сёння. Каб вашае заўтра было падобнае на тое, аб якім вы марыце.

Сёння пачаліся выбары ў Каардынацыйную Раду
Час прагаласаваць!

І жыве Беларусь!
  • 👍 3
  • ❤ 1
Post #1074
Канал народного посольства Беларуси в Черногории pinned «Прывітанне, шаноўнае спадарства! У нас ёсьць да вас вельмі важнае пытанне: Ці давялося вам галасаваць на выбарах? І каб выбар быў не паміж “Хай” і “Няхай”? І каб было больш за аднаго рэальнага кандыдата? І каб прыгонныя бюджэтнікі не малявалі пратаколы?…»
Older posts →

About this channel

How can I read @npbelmonte without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Канал народного посольства Беларуси в Черногории: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Канал народного посольства Беларуси в Черногории have?
Канал народного посольства Беларуси в Черногории (@npbelmonte) has 136 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Канал народного посольства Беларуси в Черногории know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →