TGViewer
Музей Якуба Коласа Музей Якуба Коласа @muzeykolasa · 344 subscribers
Post #10602 68

Forwarded from Музей Якуба Коласа

🏛16 кастрычніка 2026 года а 18-й ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя жывапісу Васіля Зянько “Паэзія кропак... Якуб Колас”.
🎨Дзесяць жывапісных твораў Васіля Зянько, створаных у 2025 годзе паводле вершаў Якуба Коласа, складаюцца ў цэласны свет, дзе прырода гаворыць мовай чалавечых пачуццяў. Самотны арол, схіленая вярбіна і раскідзісты дуб, кветкі, адзінокі колас, муха-сіраціна і рак-вусач - не проста вобразы роднага краю. У кожным з іх - свой рытм жыцця: чаканне і расстанне, памяць і адзінота, крохкасць і стойкасць. Побач - вялікае і малое, тое, што ўзносіцца ў неба, і тое, што трымаецца зямлі. Коласаўская прырода ў гэтых працах - не фон, а прастора, у якой чалавечае перажыванне набывае бачную форму.
🌾Экспазіцыя запрашае не столькі паслядоўна «прачытваць» вершы, колькі ўслухоўвацца ў іх вобразны рытм: заўважаць, як прыродная дэталь становіцца пачуццём, а паэтычнае слова - колерам, контурам і рэльефам.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!!!
  • ❤ 3
  • 🔥 2
  • 👍 1
More from @muzeykolasa
  1. Oct 15, 2026Цёплая, утульная імпрэза Сержука Ляснога "Птушкі на падваконнях Дома Коласа"
  2. Oct 15, 202615 кастрычніка 2026 года ў 18:30 на крылах музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца ім…
  3. Oct 15, 2026🍂 Восеньскія канікулы ў музеі Якуба Коласа! Музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў на аду…
  4. Oct 14, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →