TGViewer
Channel Public Channel
Музей Якуба Коласа

Музей Якуба Коласа

@muzeykolasa

Афіцыйны канал Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Subscribers
344
Photos
8.8K
Videos
643
Links
560
Recent Posts 5 shown
Post #10613 49
У музеі Якуба Коласа пачала працу "кранальная" выстаўка жывапісу Васіля Зянько "Паэзія кропак... Якуб Колас".
Завітвайце да нас дакрануцца да Коласа!
  • ❤ 5
  • 👍 1
Post #10603 83
Цёплая, утульная імпрэза Сержука Ляснога "Птушкі на падваконнях Дома Коласа"
  • ❤ 11
  • 👏 2
Post #10602 76

Forwarded from Музей Якуба Коласа

🏛16 кастрычніка 2026 года а 18-й ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя жывапісу Васіля Зянько “Паэзія кропак... Якуб Колас”.
🎨Дзесяць жывапісных твораў Васіля Зянько, створаных у 2025 годзе паводле вершаў Якуба Коласа, складаюцца ў цэласны свет, дзе прырода гаворыць мовай чалавечых пачуццяў. Самотны арол, схіленая вярбіна і раскідзісты дуб, кветкі, адзінокі колас, муха-сіраціна і рак-вусач - не проста вобразы роднага краю. У кожным з іх - свой рытм жыцця: чаканне і расстанне, памяць і адзінота, крохкасць і стойкасць. Побач - вялікае і малое, тое, што ўзносіцца ў неба, і тое, што трымаецца зямлі. Коласаўская прырода ў гэтых працах - не фон, а прастора, у якой чалавечае перажыванне набывае бачную форму.
🌾Экспазіцыя запрашае не столькі паслядоўна «прачытваць» вершы, колькі ўслухоўвацца ў іх вобразны рытм: заўважаць, як прыродная дэталь становіцца пачуццём, а паэтычнае слова - колерам, контурам і рэльефам.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!!!
  • ❤ 3
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #10601 77

Forwarded from Музей Якуба Коласа

15 кастрычніка 2026 года ў 18:30 на крылах музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца імпрэза Сержука Ляснога "Птушкі на падваконнях Дома Коласа".
Птушкі завітаюць у Дом Коласа, каб сагрэць свае душы вершамі і не толькі.У адчыненых вокнах праз родныя прасцягі і перашэпт дажджавых кропель з восеньскай лістотай можна будзе пачуць голас скрыпкі і куванне зязюлі, пошчак чаротавак і піск свіргулёў.
Цягам імпрэзы вас чакае шэраг неспадзяванак, жывых малюнкаў і цікавых гасцей, якія прыляцяць у музей, каб натхніць вас сваім святлом.
Завітвайце!
🏛 Мінск, Акадэмічная, 5
📅 Дата: 15.10.2026
🕒 18:30
👛10 рублёў
  • ❤ 6
Post #10600 84
🍂 Восеньскія канікулы ў музеі Якуба Коласа!

Музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў на адукацыйныя заняткі, майстар-класы і квэсты, прысвечаныя гісторыі, культуры і традыцыям Беларусі.

Разам зазірнём у школы 19 стагоддзя, адправімся ў падарожжа разам з Коласам, пагуляем у гульні пра грыбны свет, паспрабуем пісаць пяром і разгадаем рэбусы пра псеўданімы паэта.
Асаблівае месца — майстар-класы па стварэнні народных лялек-абярэгаў: “Навум-грамацей”, “Птушка шчасця”, “Сонечны конь”, “Млынарка”, “Неразлучнікі”, “Акенца шчасця” і “На здароўе”. Кожная са сваім сэнсам і цёплай гісторыяй.
Для старэйшых — квэст “Таямніцы дома Песняра”. Штодня — экскурсіі па экспазіцыі музея.

Заняткі для груп ад 5 чалавек, папярэдні запіс абавязковы.
📞 270-17-02, +375 29 284 17 02

Чакаем вас! 🍁
  • ❤ 3
Older posts →

About this channel

How can I read @muzeykolasa without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Музей Якуба Коласа: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Музей Якуба Коласа have?
Музей Якуба Коласа (@muzeykolasa) has 344 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Музей Якуба Коласа know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →