🍂 Восеньскія канікулы ў музеі Якуба Коласа!
Музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў на адукацыйныя заняткі, майстар-класы і квэсты, прысвечаныя гісторыі, культуры і традыцыям Беларусі.
Разам зазірнём у школы 19 стагоддзя, адправімся ў падарожжа разам з Коласам, пагуляем у гульні пра грыбны свет, паспрабуем пісаць пяром і разгадаем рэбусы пра псеўданімы паэта.
Асаблівае месца — майстар-класы па стварэнні народных лялек-абярэгаў: “Навум-грамацей”, “Птушка шчасця”, “Сонечны конь”, “Млынарка”, “Неразлучнікі”, “Акенца шчасця” і “На здароўе”. Кожная са сваім сэнсам і цёплай гісторыяй.
Для старэйшых — квэст “Таямніцы дома Песняра”. Штодня — экскурсіі па экспазіцыі музея.
Заняткі для груп ад 5 чалавек, папярэдні запіс абавязковы.
📞 270-17-02, +375 29 284 17 02
Чакаем вас! 🍁
Post #10600
82

- ❤ 3