TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.5K subscribers
Post #49061 1.21K
Сёння — 179 год са дня нараджэння Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага Касцёлу ў Мінску

Эдвард Вайніловіч (1847-1928) — выбітны беларускі мецэнат, палітычны дзеяч ліберальнага накірунку і рэфарматар сельскай гаспадаркі.

Яшчэ ў царскія часы ён падтрымліваў аўтаномію свайго краю ў складзе Расійскай імперы, развіццё сістэмы бясплатнай пачатковай адукацыі, прававую роўнасць народаў, моў, культур і іншыя прагрэсіўныя крокі.

Пасля падзення самадзяржаўя, у канцы кастрычніка 1918 г. Вайніловіч увайшоў у якасці члена ў склад Рады БНР, а ў лістападзе 1918 г. падтрымаў ідэю стварэння канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы Вялікае Княства Літоўска-Беларускае пад нямецкай апекай.

Пасля заняцця Мінску бальшавікамі эміграваў у Польшчу, дзе адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Аднак за прабеларускія погляды у Другой Рэчы Паспалітай яго да смерці называлі "апошнім беларускім баярынам".

У 2006 годзе перапахаваны ў Мінску, ля касцёла Святога Сымона і Алёны, які быў пабудаваны на ягоныя ж грошы ў 1905-1910 гадах.
  • ❤ 23
  • ⚡ 3
  • 👍 1
  • 🤬 1
More from @mkbelarus
  1. Oct 13, 2026В случае российской агрессии НАТО наносит удар по Беларуси Об этом на Варшавском форуме бе…
  2. Oct 12, 2026Маленькая тайна Григория Азарёнка Уже несколько дней по соцсетям гуляет ссылка на телеграм…
  3. Oct 12, 2026Макс Корж на концерте во Франкфурте призвал остановить войну Правда, не уточнил, к кому бы…
  4. Oct 12, 2026Беларускі экс-палітвязень пагадзіўся на падпрацоўку ў тэлеграме. Вынік: крымінальная справ…
  5. Oct 11, 2026Два гады са дня смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра 11 кастрычніка 2024 года ў магілёўск…
  6. Oct 11, 2026В следующем году беларуский бюджет получит от Росии на 460 миллионов долларов меньше Как п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →