TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.4K subscribers
Post #49055 1.01K
Два гады са дня смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра

11 кастрычніка 2024 года ў магілёўскай калоніі №15 загінуў 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр, асуджаны на 12 гадоў за «шпіянаж» і «садзейнічанне экстрэмізму». У пасведчанні аб смерці пазначана механічная асфіксія. Ён загінуў у ШІЗА неўзабаве пасля прыбыцця ў калонію.

Шлетгаўэр быў грамадзянінам Расіі з беларускім ДНЖ, жыў і працаваў у Камянцы. Падчас яго знаходжання ў СІЗА нарадзіўся сын. Сваякі не верылі, што ён планаваў самагубства: мужчына падтрымліваў сувязь з сям’ёй і збіраўся прасіць аб памілаванні.

Былыя вязні ПК-15 распавядаюць, што палітвязняў пасля этапу часта адразу змяшчалі ў ШІЗА і падвяргалі моцнаму псіхалагічнаму ціску. Паводле іх сведчанняў, пасля смерці Шлетгаўэра адміністрацыя абмежавала званкі, каб інфармацыя не трапіла вонкі.

Некаторыя былыя зняволеныя звязваюць трагедыю з ціскам адміністрацыі і аператыўнага супрацоўніка Іллі Кіслякова, аднак падкрэсліваюць, што дакладныя абставіны смерці дагэтуль невядомыя. Паводле сведкаў, праблемы з псіхалагічным станам вязняў, доўгія тэрміны, ШІЗА, пагрозы і прыніжэнні ствараюць у калоніі вельмі цяжкія ўмовы.

Агулам колькасць палітвязняў, загінулых у беларускіх турмах з-за нялюдскіх умоваў утрымання, сягая на сённяшні дзень 9 чалавек.

Вясна
  • 🤬 25
  • ❤ 4
  • 😢 3
  • 🤡 1
More from @mkbelarus
  1. Oct 11, 2026В следующем году беларуский бюджет получит от Росии на 460 миллионов долларов меньше Как п…
  2. Oct 11, 2026Беларусы масава паведамляюць аб збоях у працы Яндэкс-таксі Сёння зранку пачалі з’яўляцца п…
  3. Oct 10, 2026По-русски говорят: "Когда кажется, креститься нужно!" А па-беларуску кажуць: "Здаецца, што…
  4. Oct 10, 2026Телеграм-канал минского ГАИ снова увели. В первый раз это были футфетишисты, сейчас — ЛГБТ…
  5. Oct 10, 2026Хакеры украли базу данных беларуского сервиса "Обращения.бел" Как заметило «Зеркало», в по…
  6. Oct 10, 2026Фото из одной из российских школ. Учительница решила, что дети должны поздравить Владимира…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →