TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.4K subscribers
Post #49053 1.17K
Беларусы масава паведамляюць аб збоях у працы Яндэкс-таксі

Сёння зранку пачалі з’яўляцца паведамленні беларусаў у сацсетках аб тым, што яны не могуць скарыстацца сервісам Яндэкс-таксі.

Відавочна, гэта адбылося пасля таго як Украіна нанесла чарговы, ужо трэці удар па датацэнтрах расійскай карпарацыі Яндэкс.

Нагадаем, прыватная кампанія "Яндэкс" актыўна супрацоўнічае з расійскімі спецслужбамі:, дапамагае распрацоўваць і ўнядраць сістэмы сачэння, перадае ФСБ дадзеныя аб "экстрэмістах" (у прыватнасці, тых, хто рабіў грашовыя пераводы ў падтрымку апазіцыі), рэкламуе рэкрутынг у расійскую армію на сваіх рэсурсах.

Шэраг структураў Яндэкса знаходзяцца пад эўрапейскімі санкцыямі.

Для нас вельмі сімптаматычна, што зараз тысячы беларусаў пакутуюць з-за атак на расійскую кампанію, бо гэта таксама ёсць следствам бездумнай палітыкі Лукашэнкі, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам.

Сэктар за сэктарам рэжым пад ягоным кіраўніцтвам аддаваў беларускую эканоміку расійцам. Спачатку разам з імі беларуская эканоміка трапляла пад санкцыі, а зараз ужо і пад прамыя наступствы украінскіх удараў.

Спачатку львіная доля беларускага рітэйла была аддадзеная расійскім кампаніям "Ozon" i "Wildberries". Украіна спаліла іхнія склады — беларусы засталіся без бізнэсаў і без тавараў, бо свой, беларускі бізнэс Лукашэнка разглядае як пагрозу сваёй уладзе.

Зараз тая ж гісторыя з Яндэксам.

Такім чынам выходзіць, што з-за жадання аднаго чалавека быць верным васалам імперыі пакутваць зараз будзе эканоміка цэлай краіны.

І, нарэшце, наступствы праімперскай палітыкі Лукашэнкі пачынаюць адчуваць на сваёй скуры ўсё болей беларусаў.
  • 🎉 30
  • ❤ 3
  • 👍 3
More from @mkbelarus
  1. Oct 11, 2026Два гады са дня смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра 11 кастрычніка 2024 года ў магілёўск…
  2. Oct 11, 2026В следующем году беларуский бюджет получит от Росии на 460 миллионов долларов меньше Как п…
  3. Oct 10, 2026По-русски говорят: "Когда кажется, креститься нужно!" А па-беларуску кажуць: "Здаецца, што…
  4. Oct 10, 2026Телеграм-канал минского ГАИ снова увели. В первый раз это были футфетишисты, сейчас — ЛГБТ…
  5. Oct 10, 2026Хакеры украли базу данных беларуского сервиса "Обращения.бел" Как заметило «Зеркало», в по…
  6. Oct 10, 2026Фото из одной из российских школ. Учительница решила, что дети должны поздравить Владимира…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →