Ёсць тэкст, які не дае сябе разгледзець, ахапіць, устанавіць дыстанцыю. Перш за ўсё гэта адбываецца таму, што ён не спыняецца, ён пачаўся да таго, як ты ў яго ўвайшоў, і працягваецца як паток.
Ты не на арбіце - сузіральнік у скафандры, а ўнутры, у метамарфозе - захлынаешся і абпальваешся.
Не паказвае, не абазначае, не ўвасабляе. Не мэта - не антымэта. Само па сабе жыццё. І ты можаш яго перажываць. Ён паклікаў.
Здавалася, алегорыя ў яе статуарнай канцэптуальнай велічы ўжо заняла ўвесь прадстаўлены аб'ём, і ты ў глыбіні змірыўся, што так ужо таму і быць. Будзем хадзіць вакол застылых рэбусаў-аб'ектаў, і разглядаць-разгадваць. Гэта проста новая мова, якая прыйшла на змену старой.
І раптам ты ў тэксце. Аказваецца, ты не забыўся як гэта па-сапраўднаму, не ў галерэі сучаснага мастацтва.
(Дзмітрый Строцаў, 2026)
Post #932
231
