❌Сябра Каардынацыйнай Рады схілялі да супрацоўніцтва з КДБ пагрозамі для маці і бабулі
25 чэрвеня 2026 года сябру Каардынацыйнай Рады Яўгену Караулаву з тэлефона бабулі патэліў невядомы мужчына, які не прадставіўся, але хутка стала зразумела, што гэта — супрацоўнік КДБ.
Караўлаву прапанавалі пагаварыць, прыгразіўшы, што ў выпадку адмовы гэта будзе мець негатыўныя наступствы для маці і бабулі. Чэкістаў цікавілі замежныя паездкі Яўгена, кола яго зносін і тое, што адбываецца ў краінах Еўразвяза.
❗Падчас размовы пад пагрозай расправы над сваякамі яму прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ, з чым у той момант Караулаў быў вымушаны пагадзіцца. У канцы размовы ў Яўгена запыталі нумар, а потым код для таго, каб увайсьці ў ягоны акаўнт у Тэлеграм. Яўген адмовіў, скончыў размову і заблякаваў акаўнт бабулі.
Пасля гэтага прадстаўнікі спецслужбаў напісалі мужчыну з тэлефона маці, але і гэты нумар Караулаў заблакаваў. Пазней высветлілася, што ў гэты дзень прадстаўнікі спецслужбаў забралі тэхніку ў маці і бабулі Караулава, прыгэтым маці затрымалі.
Скончыўшы размову, Яўген звярнуўся па кансультацыю да праваабаронцаў з «Магілёўскай вясны» (MAYDAY TEAM), а таксама паведаміў пра тое, што адбылося, сваёй фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе.
У жніўні маці Караулава зноў была затрыманая супрацоўнікамі КДБ, якія з яе тэлефона зноў спрабавалі звязацца з Яўгенам, пра што ён таксама адразу паведаміў праваабаронцам.
🔻16 верасня стала вядома пра трэці эпізод пераследу — раніцай прыйшлі да бабулі і зноў спрабавалі зьвязацца з Яўгенам. Пасля гэтага праваабаронцы MAYDAY TEAM параілі Яўгену Каравулаву зрабіць публічнай гісторыю пераследу яго сваякоў у Беларусі і спробы яго вярбоўкі.
🟥Тое, што здарылася з Яўгенам Караулавым, — тыповы прыклад трансгранічнага пераследу, які беларускія ўлады выкарыстоўваюць усё часцей.
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
Гэта можа быць:
- пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
- ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
- ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
- выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
- ануляванне пашпарта;
- пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
- спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
- узлом акаўнтаў, кібератакі;
- міжнародны вышук;
- завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
- спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
🆘Калі ласка, калі вы сутыкнуліся з чымсьці з гэтага пераліку, перадайце інфармацыю да нас на акаўнт @maydayhelp, альбо ў бот @viasna_bot, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
Post #6106
534
- 🤬 9
- 😱 1