Міністэрства аховы здароўя Беларусі з лютага 2026 года перастала абнаўляць беларускамоўную версію свайго афіцыйнага сайта.
На пачатку міністэрства аднолькава ставілася да двух версіяў собскага сайта, але апошні год расейскамоўная старонка ўтрымлівала ўжо ў тры разы болей інфармацыі, чым беларуская. Адміністратар сайта не лічыў патрэбным перакладаць кожную навіну. А ў пачатку бягучага года сайт міністэрства цалкам перайшоў на рускую мову.
👀У рубрыцы “Падзеі”, дзе падаюцца навіны апошняя беларускамоўная публікацыя датуецца 23 лютага. Па іроніі, яна была прысвечаная ўрачыстай імпрэзе ўзнагароджання Мінюстам начальніка юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Пахвальнай пазнакай.
Адзначалася, што па выніках штогадовага конкурса сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, праца юрыстаў Міністэрства аховы здароўя атрымала высокую адзнаку.
Post #6113
338

- 🤬 11
- ❤ 1