👥У Баранавічах рэгулярна практыкуюць выяздныя суды ў каледжах і ліцэях – большасць па наркатычным артыкуле 328 КК РБ.
Чарговы рэальны суд прайшоў у Баранавіцкім каледжы будаўнікоў 21 верасня. У актавую залу установы сабралі навучэнцаў, даставілі туды падсуднага К. (без канвою), прыехалі суддзя, пракурор і адвакат.
🔻Разбіральніцтва праходзіла па самай лёгкай частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (“Незаконны абарот наркатычных рэчываў без мэты продажу”). Абвіначачванне падтрымліваў памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вадзім Карачун, адвакатам быў прызначаны сябра мясцовай калегіі Аляксандр Пекар. Абвінаваўчы вырак пакуль не ўступіў у законную сілу.
👀Выязныя паседжанні суда ў мясцовых каледжах “з мэтай прафілактыкі нарказлачынстваў” у Баранавічах становяцца нормай. Так, 11 чэрвеня бягучага года такое самае мерапрыемства па артыкуле 328 КК РБ прайшло ў актавай зале Беранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза. А ў пачатку года, 16 студзеня, публічны суд правялі ў Баранавіцкім дзяржкаледжы лёгкай прамысловасці. Суд можна лічыць паказальным: 25-гадовага жыхара асудзілі да 2 гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую установу адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) за пакупку псіхатропнага рэчыва праз месэнджэр.
❌Акрамя таго, у сярэдзіне красавіка ў Новамышскім аграрным каледжы выязное судовае паседжанне прайшло па крымінальнай справе па ч.2 артыкула 206 КК (“Рабаванне с прымяненнем гвалту, не небяспечнага для здароўя”). Адбвінавачанны прызнаў віну і атрымаў штраф. А ў студзені для ліцэя №1, дзе маюцца 10-11 класы юрыдычнага профіля з мэтай “прафарыентацыі” у актавай залі правялі паказальны суд для школьнікаў па артыкуле 339 КК РБ (хуліганства).
Post #6111
364


- 🤬 9
- 🤡 4