TGViewer
Макс Шчур Макс Шчур @maximscur · 89 subscribers
Post #2708 29

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом

Алесь Чумакоў – вядомы беларускі музыкант, бард і майстар традыцыйных інструментаў. 28 лістапада 2025 года ягонае жыццё падзялілася на "да" і "пасля": творцу затрымалі супрацоўнікі КДБ, выманіўшы з кватэры пад відам суседзяў. Музыку абвінавацілі ва "ўступленні" ў Раду культуры і ў тым, што ён "гуртаваў людзей дзеля расхіствання канстытуцыйнага строю". Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў.

У вялікай размове Алесь узгадвае, як выжываў у бетонным карцары, дзе даводзілася спаць на падлозе, як у няволі губляў зубы пад прапаганду пра "кепскія ўмовы ў Латвіі" і вар'яцеў ад расійскай папсы. Як дзевяць месяцаў нон-стоп сніў свае канцэрты ў рэал-тайме. А таксама Алесь распавядае, калі адбудзецца рэліз таго самага альбома ў эміграцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
More from @maximscur
  1. Sep 26, 2026Чуткі пра кібэрпанк у белліце нагадалі, што аповед па матывах кампутарнай гульні я напісаў…
  2. Sep 25, 2026🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вяс…
  3. Sep 25, 2026Найлепшыя зычэньні!
  4. Sep 25, 2026вмила ноги в землі а вона тепла-тепла теж мабуть здивувалася що прийшла вітатись із нею аж…
  5. Sep 24, 2026Памерла французская акторка Марына Уладзі Яна шмат здымалася ў кіно, была вядомай акторкай…
  6. Sep 24, 2026Думаю, усе ў 90-х чыталі "Ўладзіміра". А таксама глядзелі гадараўскі Deux ou trois choses…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →