Памерла французская акторка Марына Уладзі
Яна шмат здымалася ў кіно, была вядомай акторкай і таксама была жонкай расейскага актора і спевака Уладзіміра Высоцкага.
Марына Уладзі нарадзілася ў Францыі ў сям'і расейскіх эмігрантаў у 1938 годзе. З Высоцкім яны пашлюбаваліся ў 1970 годзе і да ягонай смерці жылі на дзве краіны — Францыю і СССР.
Пасля смерці Высоцкага ў 1980 годзе Марына напісала кнігу ўспамінаў «Уладзімір, або Перарваны палёт». Свайго расейскага мужа францужанка перадыла на 46 гадоў.
Post #2712
33
Forwarded from Белсат
