💡У выдавецтве «Янушкевіч» выйшлі "КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам".
Што кажа пра кнігу ўкладальнік Антон Францішк Брыль:
"Рузаля (альбо афіцыйна Разалія Казіміраўна) Асьмак правяла жыццё, амаль не пакідаючы родныя Халопенічы. Яна нарадзілася каля 1822 г. у сям’і Казіміра Лісоўскага і Хрысціны з Парэцкіх, у 1840 г. выйшла за краўца Тамаша Асьмака, рана засталася ўдавою, сама выгадавала траіх дзяцей, зарабляючы на жыццё шыццём адзення, а сярод суседзяў мела славу знахаркі і выключнай расказчыцы казак і легенд… Яе аповеды запісваў унук Адам Багдановіч… Упершыню гэтыя запісы выйшлі ў свет у другім томе збору Шэйна ў 1893 г. і ўжо адтуль трапілі ў пазнейшыя выданні беларускага фальклору."
набыць кнігу тут
#палічка
Post #1600
443
