***
У сквэры імя падпольшчыка доктара Клумава
на бегавой дарожцы партызаніць вецер –
ад слова старт да слова фініш
мяце апалае лісьце.
Замятае сьвежыя надпісы на асфальце –
напэўна, каб захаваць ад дажджу
і непажаданых позіркаў.
Але ўсё роўна хутка зусім разьвіднее
і ў сквэр завітаюць камунальніцы й камунальнікі.
Яны будуць разграбаць лісьце і ўсё пабачаць.
Пабачаць, што ўначы
тут з фарбай блукала бяссоньне.
Пабачаць ня толькі дзе фініш, але і каму.
Віктар Жыбуль
#раптамверш
Post #7345
219

- 👍 7
- ❤ 3