#war
Ёсць кароткі артыкул, які ідэальна прадказаў тое, як будзе развівацца вайна расіі супраць Украіны. Апублікаваны ён 3 лютага 2022 і называецца “Прогнозы кровожадных политологов”. Назва падабаецца мне вельмі. Аўтар артыкула: “Михаил Михайлович Ходаренок – экс-начальник группы 1-го направления 1-го управления Главного оперативного управления Генштаба ВС РФ, полковник”
Я рэкамендую яго прачытаць: ён кароткі і па прашэсці 70 дзён вайны - прарочы. Але размаўляць я хачу не пра яго, а пра тое, як атрымалася, што сотні палітолагаў, журналістаў, каментатараў, іншых спецыялістаў тысячы талентаў, да нават ваенных экспертаў прадказвалі хуткую перамогу расіі, а былы афіцэр расійскага генштабу прадказваў будучыню.
Уявім, што ў групы людзей увогуле ёсць экспертыза наконт нейкай сферы. Ну, у афіцэраў расійскага генштабу наконт ваенных розных спраў. Экспертыза ў іх мабыць ёсць, а вось стымулаў дзяліцца з намі - няма. Затое, верагодна, ёсць стымулы не дзяліцца і не выпадаць раптоўна з акна. Наколькі шмат стымулаў у іх было дзяліцца са сваім палітычным кіраўніцтвам - тое яшчэ пытанне. З палітолагамі ўсё наадварот.
Калі каротка, у такіх сітуацыях варта прыглядацца да людзей яшчэ з нейкай экспертызай, але ўжо без супольных інтарэсаў. Адстаўнікі, прадстаўнікі сумежных, але іншых сфер і г.д. - лепшыя варыянты. Формула, натуральна, не ідэальная - адстаўнікі могуць быць пакрыўджанымі на сваіх былых калег, сярод нават сумежных сфер можа быць канкурэнцыя за рэсурсы - але месцамі вельмі працоўная.
Цяпер да нашага аўтара. Афіцэр генштаба, але ў адстаўцы. У ёй ён даўно, але, калі верыць гуглу, ваенную аналітыку піша рэгулярна. Экспертыза павінна быць, супольных інтарэсаў можа ўжо і не быць. Добры прыклад.
Хто б мог чакаць, але яшчэ адным добрым прыкладам ёсць Гіркін. Экспертыза ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны ў яго - памерам з боінг, а супольных інтарэсаў з генштабам расіі не так шмат: ні туды, ні ўвогуле да кармушкі яго не пусцілі. Месцамі бачна, што ён пакрыўджаны, але аналіз вайны ва Украіне і прагнозы ў яго пакуль надзіва якасныя.
У навуках такое здараецца часта, калі трэба выкрыць фальсіфікацыі, падман, дрэнныя навуковыя практыкі. З трох аўтараў папулярнага, шэсць тысяч разоў працытаванага, артыкула пра фальсіфікацыі ў псіхалогіі, два - не псіхолагі. John Ioannidis, аўтар артыкулу пра тое, чаму большасць навуковых адкрыццяў - няпраўда, увогуле страляе без разбору: у псіхолагаў, эканамістаў, дыетолагаў і г.д. Сядзіць сабе
Мараль тут простая: ніколі б не падумаў, але рады, што ў расіі так шмат палітолагаў.