#war
Аперацыя “Бура ў пустыні” часта апісваецца ў тэрмінах тэатральных: вытанчаная харэаграфія амаль мільённага войска, якая прывяла да знішчэння 20.000 - 50.000 іракскіх вайскоўцаў пры ўсяго 292 забітых з боку кааліцыі. Таксама, менавіта такія відэа пра гэтую аперацыю асацыююцца ў мяне з тэрмінам “тэатр ваенных дзеянняў”.
Таму мне падаўся цікавым гэты пост, заснаваны на ўспамінах былога аналітыка Ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны ЗША, які прымаў удзел у планаванні аперацыі. На ягоную думку, усе статыстычныя разлікі, сімуляцыі, аналізы, якія каштавалі мільёны грошаў, не мелі ў выніку ніякага ўплыву на рашэнні, якія прымаліся суб'ектыўна і спантанна.
Кантэкст, пра які ён распавядае - гэта спроба аналізу таго, калі пачынаць наземную аперацыю. Камандуючы аперацыяй Норман Шварцкопф шукаў метадалогію ацэнкі поспеху паветранай кампаніі, каб зразумець, калі іракская армія будзе аслабленая настолькі, што наземныя сілы здолеюць паспяхова выканаць пастаўленыя задачы.
Па-першае, мне падалося цікавым, наколькі дэцэнтралізаваным быў аналіз. Аналітыкі Цэнтральнага камандавання ЗША, Упраўлення разведкі Міністэрства абароны ЗША, яшчэ нейкіх абрэвіятур, якія я не здолеў расшыфраваць. Па выніку, у камандуючага было на выбар некалькі аналізаў і мадэляў, якія канкурыравалі за ягоную ўвагу.
Па-другое, існавала праблема, знаёмая ўсім, хто будаваў статыстычныя мадэлі для прыняцця рашэнняў: частка мадэляў была занадта складаная і ўпакаваныя ў лішнія элементы, адзіная задача якіх - зрабіць так, каб мадэль выглядала больш “навукова”; іншая частка - занадта спрошчанай, па словах крыніцы: “і трэцякласнік б прыдумаў лепшую”.
У выніку, няздольны абраць паміж рознымі аналізамі, Шварцкопф проста сказаў: “да гары ўсё агнём, пачынаем наземную аперацыю, калі знішчым 50% іракскай арміі”. Пры гэтым, калі верыць крыніцы, гэта было мала таго, што непатрэбна, але яшчэ і недасягальна.
Цікава, што калі верыць гэтаму афіцыйнаму дакументу ад 2014 году, амерыканская армія і зараз надае мала ўвагі выключна колькаснаму аналізу. Працэс ацэнкі баявой моцы падсумоўваецца наступным чынам: “…хоць у працэсе і выкарыстоўваецца колькасны аналіз, ацэнка ў значнай ступені суб'ектыўная. Ацэнка баявой моцы патрабуе аналізу як матэрыяльных, так і нематэрыяльных фактараў, такіх як маральны дух і ўзровень падрыхтоўкі”
Мой уласны досвед, а таксама размовы з калегамі, падказвае, што гэта ўвогуле стандартная гісторыя. Калі ў таго, хто прымае рашэнні, ёсць на выбар некалькі колькасных ці іншых аналізаў, якія занадта складаныя/метадалогію якіх ён не разумее, даволі часта абіраецца проста той, які супадае з ягонай суб'ектыўнай ацэнкай. Адсюль і жарты пра тое, што бізнес аналітыкі, дата сайнцісты і іншыя аналітыкі дадзеных існуюць для таго, каб цешыць эга кіраўніцтва тым, што іхняя інтуіцыя супала са страшэннай матэматычнай вундэрфавляй, якую чарговы раз прыцягнулі “яйцагаловыя” са сваіх