#vitamin_d #health #everyday
Ад панядзелка пераходзім да аўторка, а ад суіцыдаў - да дэпрэсій. Працягваем разбірацца з эпідэміялагічнымі дадзенымі (не дадзенымі эксперыментаў) пра вітамін D і настрой.
Насамрэч, добрых клінічных дадзеных мала. Гістарычна, вітамін D вывучыўся ў кантэксце лячэння рахіта ў дзяцей, астэапароза і іншых праблем такога кшталту, а ў зусім дагістарычныя часы - туберкулёза. А розныя дрэнныя настроі і дэпрэсіі -
Даследванне 1:
Швейцарыя, 380 пацыентаў, гаспіталізаваных з дэпрэсіяй (ICD-10 depressive episode). Сярод іх, толькі ў 12.6% узровенень D быў вышэй за 20.8 ng/ml. У 55.5% ён быў ніжэй за 13.87 ng/ml. Агулам, карціна даволі жудасная. Але памятаем пра тое, што карэляцыі гэта не прычыннасць - людзі, якія заграмелі ў шпіталь, маглі месяцамі не выходзіць з хаты. 46% былі гаспіталізаваныя ў зімовы перыяд, што таксама паказальна
Даследванне 2:
Нідэрланды, 1282 чалавекі ўзростам 65-95 год, 169 з дыягнаставанай умеранай (minor) дэпрэсіяй і 26 - з глыбокай (major). У людзей без дэпрэсіі сярэдні ўзровень вітаміна D быў 22 ng/ml, у людзей з любым тыпам дэпрэсіі - 19 ng/ml. Розніца ёсць, але не такая заўважная, калі глядзець на абсалютныя лічбы. Аднак трэба разумець, што сярэдні ўзровень там агулам нізкі - 21 ng/ml. Таксама мяне засмучвае той факт, што ў людзей без дыягнаставанай дэпрэсіі часцей бралі аналізы ў зімні перыяд (26.7% супраць 20.7% і 23.1%)
Даследванне 3:
ЗША, ментальна хворыя падлеткі, 104 чалавекі. Сярод іх, у 34% моцны дэфіцыт - < 20 ng/ml, у 38% проста дэфіцыт - 20-30 ng/ml. У гэтым плане ментальна хворыя амерыканскія падлеткі не моцна адрозніваюцца ад беларусаў. Пры гэтым, у дзяцей з прыступамі псіхозу ўзровень вітаміна D быў 20.4 ng/ml супраць 24.7 ng/ml у астатніх. Зноў тая ж карціна - розніца ёсць, але не драматычная.
З гэтага можна зрабіць наступную выснову. Так, эпідэміялагічныя дадзеныя за тое, што нізкі ўзровень вітаміна D асацыяваны з дэпрэсіяй і іншымі растройствамі, прысутнічаюць. Але розніца не такая заўважная, месцамі зусім дробная. Мае высновы з большага рэзаніруюць з даступнымі мета-аналізамі, напрыклад гэтым.
З такім аналізам ёсць адна даволі істотная праблема - арыентацыя на сярэднія значэнні. Наступным пастом паспрабую патлумачыць, пра што я.