Пра байкоты, сацыяльныя сеткі і палітычнае спажыванне
Байкот брэндаў па палітычных матывах — папулярная забаўка позняга капіталізу. Тут рабяты ўзялі канкрэтны выпадак, калі CEO амерыканскай кампаніі Goya (ежа) пахваліў Трампа ў 2020, што прывяло да заклікаў па байкоце брэнду
Высновы аналізу наступныя:
— Байкот перамог у сацыяльных сетках. Колькасць пастоў з крытыкай Goya значна перавышала колькасць пастоў у падтрымку
— Гэта не паўплывала негатыўна на продажы. Наадварот, на кароткі час продажы выраслі на 22%
Прапанаванае тлумачэнне такое:
— Калі вы дэмакрат і не набывалі гэтую ежу, яшчэ больш не набываць вы яе не здолееце
— Калі вы рэспубліканец і не набывалі гэтую ежу, вы можаце парачку разоў захапіць яе ў краме
— Асноўнай аўдыторыі гэтага брэнду, лацінасам, ўвогуле ўсё роўна, што там адбываецца ў Твітэры
Лайк і, как гаварыцца, рэпост
Post #160
1.86K

- 😁 38
- 👍 15