Наша супольнасць бярэ пачатак яшчэ з 2016 года, калі была створана паэтычная групоўка ў адным з кабінетаў Філалагічнага факультэта БДУ ў Менску. Вядома ж, паэтычная і палітычная ў Беларусі -- гэта сінонімы, бо барацьба за выжыванне -- натуральная азнака любой асобы, любой групы. Раз усё беларускае нішчыцца -- то яно й вядзе барацьбу наўпрост за права існаваць. Гэты час барацьбу мы вялі ціха і ўпотай, змяніліся людзі ды -- галоўнае -- суцэльна змянілася рэчаіснасць: дзясяткі тысяч вымушаны ўцякаць ад рэпрэсій і тэрору, а цяпер і ад вайны. Хто застаўся -- жыве ў атмасферы страху пад пастойнай небяспекай арышту і катаванняў. Але ж ідэя засталася! Ідэя моцы беларускага слова, трываласці духу, важнасці казаць і чуць. Беларуская эміграцыя амаль на стагоддзе была адарвана ад самога народа, паміж імі існавала жалезная заслона -- непрабойная. Але ж на пачатку дзевяностых, калі муры рухнулі, неверагодна важным быў унёсак культурных здабыткаў беларусаў свету ў нашу культуру, наша мастацтва, свядомасць. Сёння сітуацыя з аднаго боку падобная: у Беларусі магчымасць развіцця ўсяго беларускага душыцца. Але ж розніцы ў тым, што ў 21 стагоддзі заслоны ці вакууму быць не можа -- гэта мінулае стагоддзе. Таму цяпер як ніколі важна яднаць беларусаў як у краіне, так і па-за яе межамі. Суцэльнымі высілкамі падтрымліваць і множыць наш дух, узбагачаць мову, дзяліцца досведам -- будаваць Новую Беларусь непасрэдна зараз. Для нас у Грузіі, Літве, Украіне, Польшчы, Аўстраліі і так далей -- гэта магчымасць заставацца сабою, будаваць краіну, нават часова яе згубіўшы фізічна. Для нас у Беларусі -- пляцоўка выказацца ананімна, чарговы раз пабачыць: нас безліч, мы жывыя, мы працягваем сваю справу! На старонках нашага выдання будзем яднаць галасы ўсіх, адусюль у адзінае сугучча, каб пачуць адно аднаго, каб дагукацца да іншых, каб не сціхаў той вокліч, што Беларусь Жыве!
How can I read @lamant_gazieta without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Lamant: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Lamant have?
Lamant (@lamant_gazieta) has 95 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Lamant know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.