TGViewer
Lamant Lamant @lamant_gazieta · 96 subscribers
Post #3 1.67K
Наша супольнасць бярэ пачатак яшчэ з 2016 года, калі была створана паэтычная групоўка ў адным з кабінетаў Філалагічнага факультэта БДУ ў Менску. Вядома ж, паэтычная і палітычная ў Беларусі -- гэта сінонімы, бо барацьба за выжыванне -- натуральная азнака любой асобы, любой групы. Раз усё беларускае нішчыцца -- то яно й вядзе барацьбу наўпрост за права існаваць.
Гэты час барацьбу мы вялі ціха і ўпотай, змяніліся людзі ды -- галоўнае -- суцэльна змянілася рэчаіснасць: дзясяткі тысяч вымушаны ўцякаць ад рэпрэсій і тэрору, а цяпер і ад вайны. Хто застаўся -- жыве ў атмасферы страху пад пастойнай небяспекай арышту і катаванняў. Але ж ідэя засталася! Ідэя моцы беларускага слова, трываласці духу, важнасці казаць і чуць.
Беларуская эміграцыя амаль на стагоддзе была адарвана ад самога народа, паміж імі існавала жалезная заслона -- непрабойная. Але ж на пачатку дзевяностых, калі муры рухнулі, неверагодна важным быў унёсак культурных здабыткаў беларусаў свету ў нашу культуру, наша мастацтва, свядомасць. Сёння сітуацыя з аднаго боку падобная: у Беларусі магчымасць развіцця ўсяго беларускага душыцца. Але ж розніцы ў тым, што ў 21 стагоддзі заслоны ці вакууму быць не можа -- гэта мінулае стагоддзе. Таму цяпер як ніколі важна яднаць беларусаў як у краіне, так і па-за яе межамі. Суцэльнымі высілкамі падтрымліваць і множыць наш дух, узбагачаць мову, дзяліцца досведам -- будаваць Новую Беларусь непасрэдна зараз. Для нас у Грузіі, Літве, Украіне, Польшчы, Аўстраліі і так далей -- гэта магчымасць заставацца сабою, будаваць краіну, нават часова яе згубіўшы фізічна. Для нас у Беларусі -- пляцоўка выказацца ананімна, чарговы раз пабачыць: нас безліч, мы жывыя, мы працягваем сваю справу!
На старонках нашага выдання будзем яднаць галасы ўсіх, адусюль у адзінае сугучча, каб пачуць адно аднаго, каб дагукацца да іншых, каб не сціхаў той вокліч, што Беларусь Жыве!
  • ❤ 29
  • 👍 5
  • 👏 1
  • 🤮 1
More from @lamant_gazieta
  1. Mar 25, 2022photo post
  2. Mar 25, 2022Lamant pinned a file
  3. Mar 25, 2022Першы нумар газеты "Лямант" 25.03.2022. Чытайце, распаўсюджвайце, далучайцеся!
  4. Mar 24, 2022Channel photo updated
  5. Mar 24, 2022Channel created
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →