Працягваю шукаць беларускія словы ў літоўскай мове 😊
Petelnė (альбо petelnia) вельмі падобная да беларускага слова «патэльня». Значыць тое самае, што keptuvė (сковородка) і не толькі...
Blynai petelnėj prisvilę – Бліны на патэльні прыгарэлі.
Ko sukiesi kaip šliužas ant petelnės? – Чаго ты круцішся, як слімак на патэльні?
(Чего ты крутишься, как уж на сковородке?)
Слова petelnė лічыцца дыялектным і архаічным, у сучаснай нарматыўнай літоўскай мове амаль не ўжываецца.
Аднак у паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны, напрыклад у Жэмайціі, petelnė дагэтуль можна пачуць у жывой гаворцы.
У літоўскай мове petelnė мае і іншыя значэнні. Напрыклад, у моладзевым слэнгу гэта можа быць "галава", "мазгі", "мысленне".
Neužsikabink ant tos petelnės – Не зацыклівайся на гэтай думцы.
Jis turi keistą petelnę – Ён дзіўна думае.
А яшчэ petelnė — адшпільная частка дзіцячых штаноў спераду (клапан на гузіках)!
Jonelis dar mažas, kelnes pasiuvau su petelnè – Ёніс яшчэ малы, я пашыла яму штаны з адшпільным клапанам.
Вось так словы вандруюць, мяняюць значэнні, застаюцца ў дыялектах, пераходзяць у слэнг. А мы часам і не заўважаем, колькі агульнага паміж мовамі, пакуль не паставім іх на адну “патэльню” 😊
#культурныкот
Post #77
664

- ❤ 20
- 😁 4
- 🥰 2